Дубраўская ГЭС

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дубраўская ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Увод у эксплуатацыю 2002
Электрычная магутнасць, МВт 150 кВт
Дубраўская ГЭС (Беларусь)
Дубраўская ГЭС

Дубраўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Усяжы (Дубраўскае вадасховішча) паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ў Смалявіцкім раёне. Вызначаная магутнасць 150 кВт, штогадовая выпрацоўка электраэнергіі ~1 млн кВт*гадзін, што дастаткова для забеспячэння электраэнергіяй ~750 прыватных дамоў. Уведзена ў эксплуатацыю ў 2002 годзе. Будаўніцтва пачалося ў снежні 2001, работы выконвала ПМК-79 ААТ «Салігорсквадбуд». У турбіннай камеры усталяваныя дзве турбіны вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз — Энергія» (Гродна) па 75 кВт кожная. Ад вадазаборнага збудавання да турбін вада падаецца па бетонным галерэям, далей — па двум вадаводам дыяметрам 1400 мм і даўжынёй 30 метраў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка»