Дэм’ен Даф
| |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дэм'ен Энтані Даф | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 сакавіка 1979[1][2][…] (45 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Ірландыя | ||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||
Вага | 60 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы вінгер | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэ́м'ен Э́нтані Даф (англ.: Damien Anthony Duff; 2 сакавіка 1979, Балібадэн, Ірландыя) — ірландскі футбаліст, які завяршыў кар’еру, былы ігрок зборнай Ірландыі. Гуляў на пазіцыях вінгера (на практыцы як на левым, так і на правым флангу) і ўскрайняга форварда.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Блэкберн Роверс»
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў прафесійную кар’еру ў «Блэкберн Роверс» у 1996 годзе. Дэбютаваў у асноўным складзе ў 1997 годзе ў апошнім матчы сезону 1996/97 супраць «Лестэр Сіці». У сваім першым поўным сезоне (1997/98) выявіў сябе як вельмі перспектыўны малады ігрок, забіўшы 4 галы. Нягледзячы на вылет «Блэкберна» ў наступным сезоне, застаўся верны свайму клубу і дапамог яму спачатку вярнуцца ў Англійскую Прэм'ер-Лігу ў сезоне 2000/01, а затым выйграць Кубак Лігі. Усе гэтыя гады Даф быў адным з лідараў клуба, яго ўнёсак у поспехі «Блэкберна» цяжка пераацаніць.
Выдатна згуляў за зборную Ірландыі на чэмпіянаце свету 2002, паказаўшы сябе іграком сусветнага класа, увайшоў у сферу інтарэсаў вядучых клубаў Еўропы, але ўлетку 2002 склаў новы кантракт з клубам на чатыры гады. Сезон 2002/03 склаўся для Дафа ўдала: нягледзячы на праблемы са здароўем, ён стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы 11 галоў.
«Чэлсі»
[правіць | правіць зыходнік]Перад наступным сезонам быў набыты «Чэлсі» за £17 млн (на той момант клубны трансферны рэкорд). У сезоне 2003/04 ён гуляў бліскуча, але адсутнасць трафеяў у «Чэлсі» падштурхнула ўладальніка клуба Рамана Абрамовіча звольніць па канчатку сезону трэнера Клаўдзіа Раньеры, а новы трэнер Жазэ Маўрынью купіў на пазіцыю Дафа галандца Ар'ена Робена, яны канкуравалі адзін з адным за месца ў складзе ў сезоне 2004/05. Даф выдатна правёў той сезон, стаўшы чэмпіёнам Англіі і забіўшы 10 галоў. Наступны сезон прынёс яму яшчэ адно золата Прэм'ер-Лігі, але быў не гэтак удалы: Даф быў не ў форме, гуляў мала.
Познія гады
[правіць | правіць зыходнік]У выніку ў ліпені 2006 года ён перайшоў у «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы 5-гадовы кантракт. За два сезоны ў «Ньюкасле» Дэм'ен нядрэнна выявіў сябе, гуляе даволі часта, карысны, але нестабільны. З 2009 года па 2014 год з’яўляўся іграком лонданскага «Фулхэма».
10 чэрвеня 2014 года Даф далучыўся да аўстралійскага клуба «Мельбурн Сіці» ў якасці вольнага агента, падпісаўшы 1-гадавы дагавор[3]. Улетку 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Шэмрак Роверс». У снежні 2015 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Блэкберн Роверс»:
- Уладальнік Кубка Лігі: 2002
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі (2): 2005, 2006
- Уладальнік Кубка Лігі: 2005
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2005
Зноскі
- ↑ Damien Duff // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ DAMIEN ANTHONY DUFF // Argentine Soccer Database
- ↑ Damien Duff makes Melbourne City move. BBC Sport.
- ↑ Дэмьен Дафф завершил карьеру. by.tribuna.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэм’ен Даф
- Профіль і статыстыка іграка на Soccerbase.com Архівавана 29 мая 2008.
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Ленстэры
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Балібадэне
- Футбалісты Ірландыі
- Ігракі зборнай Ірландыі па футболе
- Ігракі ФК Шэмрак Роверс
- Ігракі ФК Мельбурн Сіці
- Ігракі ФК Фулхэм
- Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Блэкберн Роверс