Аднагадовая і двухгадовая травяністая расліна. Вышыня ад 10 да 60 см. Карэнішча кароткае, паўзучае, валодае моцным пахам. Сцябло рабрыстае, мягкаапушанае, часам чырванаватага або злёгку жаўтаватага колеру. Лісце тройчы перыстарассечанае, шэра-зялёнае, з похвавымі хвосцікамі. Кветкі сабраны ў складаныя парасонавыя суквецці, белыя або ружаватыя, з пяццю пялёсткамі. Плады — сямянкі з вострымі рабрынкамі.
Еўрапейскі від. Святлалюбная расліна, патрабавальная да ўрадлівасці глебы. Часцей за ўсё сустракаецца ў травяністых супольнасцях другасных стэпаў разам з аўсяніцай і каласоўнікам, па ўзлесках цеплалюбівых дуброў, на пустках, каля дарог.
Ксерафіт, мезафіт, мезатроф[5]. Святлолюбівая расліна, але добра пераносіць цень[5].