Перайсці да зместу

Кальмар (Швецыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Кальмар
шведск.: Kalmar
Герб
Герб
Краіна
Лен
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
18,85 км²
Вышыня цэнтра
8 ± 1 м
Насельніцтва
61,693 [1] чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
480
Паштовыя індэксы
390 02–398 09[2]
Афіцыйны сайт
Правінцыя
Кальмар на карце Швецыі
Кальмар (Швецыя) (Швецыя)
Кальмар (Швецыя)

Ка́льмар (шведск.: Kalmar) — адзін з найстарэйшых гарадоў Швецыі, адміністрацыйны цэнтр лена Кальмар. Горад Кальмар з'яўляецца варотамі на самы доўгі ў Швецыі Эландскі мост, які злучае востраў Эланд са Скандынаўскім паўвостравам. У Сярэднявеччы ён быў трэцім па велічыні ў дзяржаве і быў цэнтрам гандлю, галоўным чынам экспарту жалеза, якім займаліся гандляры з Германіі. Размешчаны на паўднёвым усходзе краіны, на беразе Балтыйскага мора. Горад утварыўся вакол замка Кальмар, які ў сваю чаргу быў пабудаваны ў XII стагоддзі вакол вартаўнічай вежы, прызначанай для абароны ад піратаў і датчан[3]. Сярод іншых славутасцяў вылучаецца спраектаваны Тэсінам кафедральны Кальмарскі сабор.

Кальмарскі замак

Кальмар упершыню згадваецца на адным з рунічных камянёў XI стагоддзя. Назва яго паходзіць ад старажытнашведскага Kalmar — «камяністае дно», або «камяністы грунт». Дакладна вядома, што каля 1200 года гэта быў значны горад, які вырас вакол замка, а ў сярэдзіне XIII стагоддзя — адзін з найважнейшых у Швецыі і меў важныя гандлёвыя сувязі з Ганзай (практычна ўвесь гандаль вёўся этнічнымі немцамі). У 1397 каралі трох скандынаўскіх краін на сустрэчы ў Кальмары ўтварылі Кальмарскую унію. Напачатку XVII стагоддзя — падчас Кальмарскай вайны — значная частка гораду была разбурана, і ў 1640 годзе было вырашана перанесці горад на суседні востраў Кварнхольмен. У адрозненне ад большасці гарадоў тагачаснай Швецыі, Кальмар быў адбудаваны каменным, а не драўляным. Старая частка горада была добра захаванай да сярэдзіны XX стагоддзя, але ў 1960-я гады частка цэнтра горада была знесена, каб вызваліць месца для адміністрацыйных і камерцыйных будынкаў. У 1972 годзе быў пабудаваны Эландскі мост. У 1977 была заснавана Вышэйшая школа, якая ў 2010 стала адным з двух кампусаў Універсітэта Лінеус.

Клімат Кальмара
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 13 12 19 25 32 32 33 32 28 22 13 12 33
Сярэдні максімум, °C 1 1 3 7 13 17 21 19 16 10 5 2 10
Сярэдні мінімум, °C −3 −3 −1 1 5 10 12 12 8 5 1 −1 3
Абсалютны мінімум, °C −22 −25 −20 −10 −5 −1 3 1 −2 −7 −17 −20 −25
Норма ападкаў, мм 20 20 20 30 30 40 40 60 40 30 40 40 460
Крыніца: Weatherbase
  • 1970 год — 39 жыхароў[4].
  • 1985 год — 54 тыс. жыхароў[5].
  • 2008 год — 35,7 тыс. жыхароў (з прыгарадамі больш за 61 тыс.)[6].

У горадзе размешчаны адзін з двух кампусаў Універсітэта Лінеус.

Трып, трап, труль

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Ка́льмар // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 210. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Ка́льмар // Т. 11. Италия — Кваркуш. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 235. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)