Перайсці да зместу

Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Карпаратыўная калекцыя Белгазпромбанка — збор твораў мастацтва Белгазпрамбанка, які налічвае больш за 100 артэфактаў[1]. Ядро калекцыі складаюць творы мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі[2][3]. Калекцыя фарміруецца ў рамках рэалізацыі нацыянальнага гісторыка-культурнага праекта «Арт-Беларусь». 35 экспанатаў збору ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь[4][5].

Пачатак фарміравання калекцыі быў пакладзены ў 2011 годзе, калі Белгазпрамбанк у цесным узаемадзеянні з Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА (тагачасны старшыня камісіі — Уладзімір Шчасны) набыў у Надзін Нешавер, эксперта па Парыжскай школе 1905—1939 гг.[6], шэраг твораў Пінхус Крэменя, Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча, Шрага Царфіна[7] — мастакоў Парыжскай школы яўрэйскага паходжання, якія нарадзіліся на Беларусі.

Далейшае папаўненне калекцыі банк ажыццяўляў праз пакупкі на сусветных аўкцыёнах («Крысціс», «Сотбіс», «Артк’юрыал», «Макдугалс») і ў прыватных уладальнікаў. У 2012 годзе на таргах «Крысціс» у Лондане Белгазпрамбанк набыў працы Марка Шагала «Закаханыя» (1981) і Хаіма Суціна «Вялікія лугі ў Шартры з віядукам» (каля 1934)[8] — першыя ў Беларусі арыгінальныя жывапісныя творы гэтых сусветна вядомых мастакоў. Аднак, найбольш каштоўным набыццём Белгазпрамбанка стала карціна Суціна «Ева»[9], набытая на аўкцыёне «Сотбіс» у 2013 годзе за 1 805 000 долараў — самы дарагі мастацкі твор, набыты за гады незалежнасці Беларусі[10].

У 2018 годзе ў Беларусі з’явілася трэцяя праца Суціна — палатно «Заснулая з кнігай. Мадлен Кастэн».[11] Партрэт набыты банкам у Вялікабрытаніі за £ 359 тыс.[12]

Мастакі калекцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Мастакі Парыжскай школы з Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтары, блізкія да мастакоў Парыжскай школы

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтары праекта «Арт-Беларусь»

[правіць | правіць зыходнік]
Дата правядзення Назва выставы Музей Горад Краіна
верасень 2012 — студзень 2013 Мастакі Парыжскай школы з Беларусі[13] Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Мінск Беларусь
люты 2013 — красавік 2013 Мастакі Парыжскай школы з Беларусі Палац Румянцавых — Паскевічаў Гомель Беларусь
май 2013 — ліпень 2013 Мастакі Парыжскай школы з Беларусі Віцебскі мастацкі музей Віцебск Беларусь
март 2014 — ліпень 2014 Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Мінск Беларусь
верасень 2014 — лістапад 2014 Мастакі Парыжскай школы з Беларусі[14] Віленская карцінная галерэя Вільнюс Літва
кастрычнік 2015 — лістапад 2015 Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам Палац мастацтва Мінск Беларусь
люты 2016 — красавік 2016 Час і творчасць Леона Бакста Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Мінск Беларусь
красавік 2016 — чэрвень 2016 Час і творчасць Леона Бакста[15] Віленская карцінная галерэя Вільнюс Літва
ліпень 2016 — кастрычнік 2016 Час і творчасць Леона Бакста[16] Мастацкі музей «Рыжская біржа» Рыга Латвія
  1. Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка(недаступная спасылка). Арт-Беларусь (1 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2016. Праверана 1 чэрвеня 2016.
  2. Белгазпрамбанк прадставіў калекцыю работ мастакоў Парыжскай школы з Беларусі. Беларускае бюро ПРАЙМ-ТАСС (21 верасня 2012). Праверана 16 верасня 2014.
  3. Мастацтва 2012, № 12 (снежань).
  4. В Беларусь назаўжды вярнуліся карціны Шагала і Суціна(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (9 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2017. Праверана 21 лістапада 2014.
  5. Аб праекце «Арт-Беларусь». Арт-Беларусь (14 жніўня 2017). Праверана 14 жніўня 2017.
  6. Надин Нешавер, эксперт Парижской школы 1905-1939.
  7. Надежда Белохвостик. Председатель правления Белгазпромбанка Виктор Бабарико: «Стыдно, когда на родине Шагала нет ни одной его работы». Комсомольская правда в Беларуси (30 мая 2012). Праверана 17 верасня 2014.(недаступная спасылка)
  8. Калекцыі карцін беларускіх банкаў. infobank.by (20 лістапада 2012). Праверана 16 верасня 2014.
  9. Описание лота «„Ева“ Хаима Сутина» (англ.)(недаступная спасылка). sothebys.com (7 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 18 верасня 2014.
  10. О.М.. На выставе «10 стагоддзяў мастацтва Беларусі» пакажуць карціну за мільён. CityDog.by (26 сакавіка 2014). Праверана 16 верасня 2014.
  11. Галина КОЖЕВНИКОВА. В Минске появилась третья картина Сутина. Случайно(недаступная спасылка). naviny.by (20 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 3 студзеня 2019.
  12. Татьяна Маркина. Дейнека и Сутин лидировали на MacDougall’s (руск.). The Art Newspaper Russia (7 чэрвеня 2018). Праверана 3 студзеня 2019.
  13. Художники Парижской школы из Беларуси. Из коллекции Белгазпромбанка, музейных и частных собраний. С 22 сентября 2012 до 14 января 2013(недаступная спасылка). Сайт Национального художественного музея Республики Беларусь (9 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 17 верасня 2014.
  14. Алина Гришкевич. На выставке в Вильнюсе представлены произведения всемирно известных белорусских художников Парижской школы(недаступная спасылка). БелТА (9 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2014. Праверана 17 верасня 2014.
  15. Наталия Зверко. В Вильнюс привезли картину Бакста за миллион. Delfi.lt (29 красавіка 2016). Праверана 2 чэрвеня 2016.
  16. Александр Малнач. Всем миром: выставка «Лев Бакст и его время» открылась в Риге(недаступная спасылка). BaltNews.lv (6 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2016. Праверана 10 лістапада 2016.