Касцёл Божай Міласэрнасці (Доцішкі)
Славутасць | |
Касцёл Божай Міласэрнасці | |
---|---|
54°06′57″ пн. ш. 24°59′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктар | Аляксандр Барысавіч Тараненка |
Будаўніцтва | 1995 — 1998 |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Божай Міласэрнасці — рымска-каталіцкі храм у в. Доцішкі Воранаўскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Звестак аб існаванні тут каталіцкіх святынь у ранейшыя часы не знойдзена. Каталіцкая супольнасць сабралася тут у 1992 г., у прыватнай хаце была зроблена капліца, якой апекаваліся ксяндзы з Эйшышак (Літва). У 1995 г. інстытут «Гроднаграмадзянпраект» стварыў праект новага касцёла менавіта для Доцішкаў (галоўны архітэктар праекта — А. Б. Тараненка). Будаўніцтва, асноўныя сродкі на якое ахвяраваў мясцовы калгас «За Радзіму», завяршылася ў 1998 г. Асаблівыя намаганні для ўзвядзення святыні прыклала сям’я Казлоўскіх, яны таксама ахвяравалі звон для касцёла, які адлілі ў Польшчы. Перад іх домам у 2000-х гг. была пастаўлена прыдарожная каплічка-слупок з сілікатнай цэглы з фігуркай Маці Божай. Касцёл 17 лістапада 2002 г. кансэкраваў пад тытулам Божай Міласэрнасці гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Святыня пабудавана ў цэнтры вёскі ў сучасных архітэктурных формах, мае складаны план, набліжаны да ромба. Галоўны ўваход пазначаны вежай званіцай у выглядзе двух вертыкальных пласцін, паміж якімі падвешаны звон пад крыжам. Накрыты касцёл двухсхільным дахам з металачарапіцы, над алтаром змешчана прыгожая сігнатурка. Арыентавана святыня алтаром на ўсход, з паўднёвага боку далучана адзіная сакрыстыя.
У інтэр’еры, перакрытым жалезабетоннымі скляпеннямі на бэльках, тры алтары: галоўны — тытульны драўляны алтар Езуса Міласэрнага, левы — Маці Божай Вастрабрамскай, а правы св. Юзафа з Дзіцяткам Езус.