Касцёл Маці Божай Каралевы Свету (Жлобін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Каралевы Свету
52°54′12″ пн. ш. 30°03′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Маці Божай Каралевы Свету — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жлобіне Гомельскай вобласці. Касцёл належыць да парафіі Святога Казіміра, але названы ў гонар Маці Божай Каралевы Свету з перспектывай магчымай рэгістрацыі аднайменнай каталіцкай парафіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парафія адноўлена ў 1990 годзе. У 1991 годзе сюды на сталую працу прыехаў ксёндз Ян Саламон (рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску). У пачатку 1992 года парафія намагалася вярнуць будынак старога касцёла, зараз у ім Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей.

У 1996 годзе пробашчам у Жлобіне прызначаны ксёндз Леанард Акалатовіч.

23 чэрвеня 1996 года будынак магазіна № 23 горада Жлобіна перайшоў ва ўласнасць парафіі і быў капітальна перабудаваны. Першая літургія адбылася на Куццю 24 снежня 1996 года. 13 верасня 1998 года жлобінскую парафію наведаў кардынал Казімір Свёнтак[1].

18 снежня 2011 года пляц пад будаўніцтва касцёла (раён аквапарка) асвяціў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 18 чэрвеня 2016 года адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Маці Божай Каралевы Свету. Асвячаў біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня касцёла са шпілем — 36 метраў, пабудаваны ў гатычным стылі. Аўтар праекта В. Катэрлі[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]