Касцёл Святога Андрэя Баболі (Градаўшчына)
Славутасць | |
Касцёл Святога Андрэя Баболі | |
---|---|
54°40′49″ пн. ш. 25°48′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Святога Андрэя Баболі — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Градаўшчына Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да канца 1930-х гадоў мясцовых каталікоў абслугоўвала драўляная капліца ў суседнім з вёскай панскім двары Дубоўка (Дубнічкі). У 1938 годзе з вёскі Шумска (зараз Літва) быў перавезены драўляны касцёл і заліты пад яго падмурак. У 1939 годзе новазбудаваны ў цэнтры вёскі касцёл быў асвечаны пад тытулам св. Андрэя Баболі. Самастойная парафія была эрыгавана ў 1940 годзе.
Касцёл дзейнічаў у гады вайны. Афіцыйная дата асвечання храма 16 мая 1994 года.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл у Шумску быў 2-вежавым і 3-нававым, а ў Градаўшчыне набыў рысы стылю мадэрн і пераўтварыўся ў залавы 1-вежавы храм з 5-граннай апсідай і 2-мя сакрыстыямі пры ёй. Перакрыты высокім 2-схільным дахам з вальмамі над прэзбітэрыем і сігнатуркай над алтаром. Над галоўным фасадам узведзена 2-ярусная чацверыковая вежа-званіца пад шатровым мадэрнавым дахам. Галоўны уваход пазначаны прасторным прытворам. Асабліва цікавыя адкрытыя слупавыя галерэі ўздоўж бакавых фасадаў. Інтэр’ер, перакрыты плоскай падшыўной столлю, упрыгожваюць 3 алтары: галоўны — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, левы бочны Маці Божай Анёльскай і правы — тытульны, св. Андрэя Баболі. Над уваходам — галерэя хораў.
Капліца ў Дубоўцы не захавалася, але збераглася фігура Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якая знаходзіцца ў касцёле[1].
Зноскі
- ↑ Вёска Градоўшчына (Дубнічкі) Архівавана 19 кастрычніка 2019.