Перайсці да зместу

Кілаграм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кг)
Кілаграм
Выява
Камп'ютарная выява міжнароднага прататыпа кілаграма, побач намалявана цалевая лінейка. Па памерах ён супастаўны з мячом для гольфа, краі маюць фаскі для мінімізацыі зносу матэрыялу.
Кароткая назва kg
Названа ад кіла-[d] і грам
Папярэднік grave[d]
Абазначэнне адзінкі kg[1][2][…], кг, kg, кг, kg, ק"ג[2], кг, кг, кг, كغ, kg, кг, kg, kg, kq, kg, кг, кг, χγρ, kg, kg, кг, kg і kg
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 1 кг
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння 1 000 грам
Фізічная велічыня маса[2][3], Дэфект масы і rest mass[d]
Метад вызначэння матэматычная формула[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кілаграм
кг, kg
Велічыня Маса
Сістэма СІ
Эталон Ёсць
Асноўная
заўвага
Гл. Прыстаўкі СІ

Кілагра́м (абазначэнне: кг, kg) — адзінка вымярэння масы ў метрычнай сістэме мераў і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ, роўная масе міжнароднага эталона. Скарочанае пазначэнне: бел.: кг, міжн.: kg.

Да 20 мая 2019 года кілаграм заставаўся апошняй адзінкай СІ, якая вызначана пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзмі. Але XXVI Генеральная асамблея па мерам и вагам (13-16 лістапада 2018 года) адобрыла[4] новае азначэнне кілаграма, заснаванае на фіксацыі лічбавага значэння Пастаяннай Планка. Рашэнне ўступіла ў сілу 20 мая 2019 года. Пры гэтым з практычнай кропкі гледжання велічыня кілаграма не змянілась, але існуючы «прататып» (эталон) больш не вызначае кілаграм, а з’яўляецца вельмі дакладнай гірай з патэнцыйна вымяраемай хібнасцю.

Кратныя і дзельныя адзінкі

[правіць | правіць зыходнік]

Найменні кратных і дзельных адзінак масы ад К. ўтвараюць, дадаючы прыстаўкі да слова «грам»:

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 г дэкаграм даг dag 10−1 г дэцыграм дг dg
10² г гектаграм гг hg 10−2 г сантыграм сг cg
10³ г кілаграм кг kg 10−3 г міліграм мг mg
106 г мегаграм Мг Mg 10−6 г мікраграм мкг µg
109 г гігаграм Гг Gg 10−9 г нанаграм нг ng
1012 г тэраграм Тг Tg 10−12 г пікаграм пг pg
1015 г петаграм Пг Pg 10−15 г фемтаграм фг fg
1018 г экзаграм Эг Eg 10−18 г атаграм аг ag
1021 г зетаграм Зг Zg 10−21 г зептаграм зг zg
1024 г ётаграм Іг Yg 10−24 г ёктаграм іг yg

Заўвагі: замест гектаграма (100 кг) звычайна выкарыстоўваюць адзінку вымярэння «цэнтнер», замест мегаграма (1000 кг) — «тона».

У метрычнай сістэме мераў (18 ст.) К. быў вызначаны як маса 1 дм3 вады пры тэмпературы яе найбольшай шчыльнасці (4 °С). Эталон К. быў выраблены ў выглядзе цыліндрычнай гіры з плаціны (1799). У 1889 вызначэнне К. было зменена на дзейнае пасёння і ў якасці эталона зацверджаная гіра з плацінаірыдыевага сплаву. Адрозныя адзінкі вымярэння для масы і вагі вызначаныя ў 1901 годзе.

Эталон кілаграма

[правіць | правіць зыходнік]

Да 20 мая 2019 года кілаграм быў адзінай адзінкай СІ, якая вызначалась пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзьмі. Усе астатнія адзінкі вызначалісь з дапамогай фізічных уласцівасцей і законаў.

Эталон быў выраблены ў 1889 годзе, і цяпер існуюць дакладныя афіцыйныя яго копіі, якія выкарыстоўвалісь як нацыянальныя ўзоры кілаграма. Прыкладна раз у 10 гадоў нацыянальныя ўзоры параўноўвалісь з міжнародным. Гэтыя параўнанні паказвалі, што дакладнасць нацыянальных узораў складае прыкладна 2 мкг. З-за таго што яны захоўваюцца ў тых жа самых умовах, няма падстаў лічыць, што міжнародны ўзор больш дакладны. Аднак, па вызначэнню лічылась, што маса міжнароднага ўзору дакладна роўная кілаграму. З-за гэтага любыя змены існуючай масы эталону вялі да змяненняў велічыні кілаграма.

Зноскі