Перайсці да зместу

Кемелішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Кемелішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1644[1][2]
Насельніцтва
  • 605 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Аўтамабільны код
4
СААТА
4246820091
Кемелішкі на карце Беларусі ±
Кемелішкі (Беларусь)
Кемелішкі
Кемелішкі (Гродзенская вобласць)
Кемелішкі

Кеме́лішкі[3] (трансліт.: Kiemieliški, руск.: Кемелишки, літ.: Kiemeliškės) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавета.

Знаходзіцца за 70 км ад гарадскога пасёлка Астравец, за 272 км ад Гродна, за 75 ткм ад чыгуначнай станцыі Гудагай[4]. Каля вёскі працякае рака Кямеліна.

Упершыню згадваецца ў 1644 годзе як сяло маёнтка Свінары. Мела 24 валокі зямлі[5]. Маёнтак Свінары ў XVII—XVIII стагоддзях належаў Сангушкам, Данілевічам, Корвін-Пятроўскім. У 1757 годзе Корвін-Пятроўскія прадалі Кемелішкі мінскаму крайчаму Ю. Прушынскаму, а яго сын Станіслаў Прушынскі ў 1781 годзе пабудаваў тут драўляны Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, асвячоны ў 1799 годзе[5]. З 1795 года Кемелішкі ў Расійскай імперыі. У канцы XVII — пачатку XIX стагоддзя згадваецца як мястэчка, з 1866 года[5] цэнтр воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. У мястэчку 21[4] двор, пражывалі 269 католікаў, 26 яўрэяў і 4 праваслаўныя[5].

У час Першай сусветнай вайны Кемелішкі былі акупіраваны войскамі Германіі, у 1919—1920 гадах заняты войскамі Польшчы і Чырвонай Арміяй[5]. З 1920 года мястэчка ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у складзе Польскай Рэспублікі[5]. У 1931 годзе Кемелішскі цэнтр гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства, 714 жыхароў, 135 дамоў[5]. Дзейнічалі школа, сінагога, кляштар місіянерак святой Сям’і пры парафіяльным касцёле[5].

З 1939 года Кемелішкі ў БССР. У 1940—1959 гадах вёска была адміністрацыйным цэнтрам Кемелішкаўскага сельсавета ў Свірскім раёне. Акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941—1944 гадах у час Вялікай Айчыннай вайны. У 1959—1962 гадах Кемелішкі ў складзе Некрашунскага і Падольскага сельсаветаў Астравецкага раёна, у 1962—1965 гадах у Ашмянскім раёне. З 26 чэрвеня[5] 1965 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета Астравецкага раёна[4]. У 1971 годзе ў вёсцы 521 жыхар, 189 двароў[4]. У свой час вёска была цэнтрам калгаса «Кемелішкі»[5].

Год Колькасць
1886 143 [2]
1931 714 [1]
1971 521 [2]
Год Колькасць
1998 730 [2]
1998 722 [1]
1999 712
Год Колькасць
2009 551
2014 391
2019 605

Помнікі гісторыі і культуры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в Кеме́лішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 4 — С. 162.
  2. а б в г Кеме́лішкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі — С. 226.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  4. а б в г д БелЭн 1999.
  5. а б в г д е ё ж з і к ЭГБ 1997.
  6. Братская могила в агрогородке Кемелишки Островецкого района // Праект БРСМ «Цифровая звезда»