Конькаўскі сельсавет
Конькаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ляхавіцкі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Конькі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 396 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Ко́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Конькі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Федзюкоўскі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Федзюкі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дараўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[2]. 16 сакавіка 1987 года у склад Навасёлкаўскага сельсавета перададзена вёска Адахаўшчына, цэнтр Федзюкоўскага сельсавета перанесены ў вёску Конькі, сельсавет перайменаваны ў Конькаўскі[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2019 чалавек[4], з іх 81,1 % — беларусы, 10,7 % — палякі, 5,8 % — рускія, 1,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1396 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 27. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.