Людміла Леанідаўна Гладкая
Людміла Леанідаўна Гладкая | |
---|---|
Род дзейнасці | прапагандыстка |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1983 (41 год) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Людміла Леанідаўна Гладкая (руск.: Людмила Леонидовна Гладкая; нар. 30 чэрвеня 1983) — супрацоўніца газеты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыстка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Супрацоўнічала з Першым каналам дзяржаўнага Беларускага радыё, працавала аглядальніцай у часопісе «Милиция Беларуси» і ў газеце «На страже» МУС Беларусі[1], пісала для выдання «Союзное вече», дадатку да расійскага дзяржаўнага выдання «Российская газета»[2]. Потым працавала ў аддзеле журналісцкіх расследванняў «СБ. Беларусь сегодня» ў якасці спецыяльнага карэспандэнта.
Прапагандысцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Набыла вядомасць як адыёзная прапагандыстка аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года[3].
Асвятляла ў «СБ. Беларусь сегодня» масавыя пратэсты, якія адбываліся пасля выбараў і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Прыпісвала пратэстам гвалтоўны характар[4][5]. Займалася дыскрэдытацыяй і абразай пратэстоўцаў, у сваіх публікацыях прымяняючы да іх выразы як «руск.: откровенная мразь» («бел.: шчырая мярзота»)[6]. Займалася дыскрэдытацыяй беларускіх нацыяльных сімвалаў[7].
Асвятляла працэсы супраць Сяргея Ціханоўскага[8] і Віктара Бабарыкі, у тым ліку намагаючыся дыскрэдытаваць Віктара Бабарыку і яго абарону і парушаючы рэгламент судовага пасяджэння[9].
Гладкая знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі (снежань 2021), Канады (сакавік 2022)[10], ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыі (лета 2022)[11].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2020 года атрымала прыз у расійска-беларускім конкурсе «Залаты зубр» «За мужнасць у журналістыцы»[12].
У складзе аўтарскага калектыву ўзнагароджана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2022) «за значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі, стварэнне цыкла публікацый па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны»[13].
Зноскі
- ↑ Людмила ГЛАДКАЯ — Автор публикаций (руск.). www.sb.by (4 кастрычніка 2023). Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Аўтарскія матэрыялы на сайце «Российской газеты»
- ↑ “Мрази” ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык Архівавана 27 сакавіка 2022. — Arche, 19.11.2020
- ↑ Газета Адміністрацыі прэзідэнта піша пра «стральбу з магутных рагатак» . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Не высказаться я не могла. Мне посыпались разные угрозы. Людмила Гладкая об акциях протеста в Беларуси Архівавана 5 кастрычніка 2021. [Не выказацца я не магла. Мне пасыпаліся розныя пагрозы. Людміла Гладкая пра акцыі пратэсту ў Беларусі] — СТБ, 22.11.2020
- ↑ Одни собирались бросать дымовые шашки, другие «гуляли» с касками и камнями. В Минске — очередной марш [Адныя збіраліся кідаць дымавыя шашкі, іншыя «гулялі» з каскамі і камянямі] — СБ. Беларусь сегодня, 8.11.2020
- ↑ Белорусы обратились в Генеральную прокуратуру с заявлением о необходимости запрета бчб-символики и причислении ее к экстремистской [Беларусы звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з заявай аб неабходнасці забароны «бчб-сімволікі» і прылічэнні яе да экстрэмісцкай] — СБ. Беларусь сегодня, 29.01.2021
- ↑ Как разжигалась вражда: в СК рассказали подробности по делу С. Тихановского [Як распальвалася варажнеча: у Следчым камітэце расказалі падрабязнасці па справе С. Ціхакоўскага] — СБ. Беларусь сегодня, 12.03.2021
- ↑ «Отказать и оставить без рассмотрения»: Самое важное о первом дне суда над Бабарико . The Village Беларусь (17 лютага 2021). Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Government of Canada (22 сакавіка 2022). Праверана 28 лютага 2023.
- ↑ «У выніку пратэстаў я згубіла сяброў і сваякоў». Адкуль узялася прапагандыстка Людміла Гладкая(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (27 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
- ↑ Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая выйгралі конкурс «Залаты зубр» — Наша Ніва, 21.12.2020
- ↑ УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 6 студзеня 2022 г. № 6 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 3 кастрычніка 2022.