Лідахарчканцэнтраты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідахарчканцэнтраты
Тып ААТ[d]
Заснаванне 1944
Размяшчэнне
Сайт lidkon.by

ААТ «Лідахарчканцэнтраты» (Лідскія харчовыя канцэнтраты; руск.: Лидапищеконцентраты; Лидские пищевые концентраты) — беларускае прадпрыемства харчовай прамысловасці, якое знаходзіцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лідскі камбінат харчовых канцэнтратаў (пазней быў ператвораны ў завод) быў заснаваны ў 1944 годзе на базе бровара Папірмейстара. Прадукцыя прызначалася для забеспячэння вайсковых частак 3-га Беларускага фронта харчаваннем[1][2]. У 1947 годзе была праведзена першая рэканструкцыя камбіната[1]. У 1950—1951 гадах пачалася вытворчасць сухіх сняданкаў «Геркулес»[3]. У 1961 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх лёгкай кукурузы (пасля ператвораны ў цэх насыпных прадуктаў), у 1967 годзе — цэх па вытворчасці кукурузных палачак[3]. У 1972 ці 1977 годзе завод стаў галаўным прадпрыемствам Лідскага вытворчага аб’яднання харчова-канцэнтратнай прамысловасці («Лідахарчканцэнтратпрам»), у якое ўвайшлі таксама Ашмянскі завод харчовых канцэнтратаў і Наваградскі і Радунскі агародніна-сушыльныя заводы[3][1]. У 1988 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю новы цэх насыпных прадуктаў[1]. У 1991 годзе завод увайшоў у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[4]. У 1997 годзе завод быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае грамадства «Лідскія харчовыя канцэнтраты» (скарочана — «Лідахарчканцэнтраты»)[1][5].

Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Завод вырабляе больш за 100 найменняў прадукцыі пад брэндамі «Лидкон», «Лидские приправы», «Tvitnik», «Хрумстик», а таксама пад брэндамі буйных гандлёвых сетак па іх замове[6][2]. Завод вырабляе першыя і другія абедзенныя стравы, кісялі, жэле, шматкі (аўсяныя, ячменныя і пшанічныя), заправы, крухмал, пладовыя віны, а таксама праводзіць фасаванне лімоннай кіслаты, крухмалу, какава-парашка, соды і іншых прадуктаў[2].

На прадпрыемствы працуе больш за 400 супрацоўнікаў[7].

Па стане на 2016 год 80,97 % акцый прадпрыемства належаць дзяржаве — канцэрну «Белдзяржхарчпрам»[8].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]