Лінейныя караблі тыпу «Дзюнкерк»
Лінейныя крэйсеры тыпу «Дзюнкерк» | |
---|---|
Dunkerque-classe croiseur de bataille | |
Праект | |
Краіна | |
Папярэдні тып | тып «Ліён» |
Наступны тып | тып «Рышэльё» |
Пабудавана | 2 |
Адпраўлена на злом | 2 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Водазмяшчэнне |
стандартнае «Дзюнкерк» — 26 500 т, «Страсбур» — 27 300 т поўнае «Дзюнкерк» — 34 884 т, «Страсбур» 36 380 т |
Даўжыня | 209/215,1 м |
Шырыня | 31,1 м |
Асадка | 9,6 м |
Браніраванне |
«Дзюнкерк» галоўны пояс — 283 мм; пераборка — 50 мм; галоўная палуба — 130…115 мм; ніжняя палуба — 40…50 мм; вежы ГК 360 мм (лоб), 250 мм (бок), 160 мм (дах); барбеты — 340 мм; 4-гарматныя вежы 130-мм гармат — 130 мм (лоб), 90 мм (дах); рубка — 270 мм |
Рухавікі | 4 ТЗА Parsons |
Магутнасць |
«Дзюнкерк» — 110 960 к.с., «Страсбур» — 112 000 к.с. |
Рухавік | 4 шрубы |
Хуткасць ходу | 29,5 вузлоў (54,6 км/г) |
Далёкасць плавання | 16 400 марскіх міль на 17 вузлах |
Экіпаж |
«Дзюнкерк» — 1381 чалавек, «Страсбур» — 1302 чалавека |
Узбраенне | |
Артылерыя |
2×4 — 330-мм/52, 3×4 і 2×2 — 130-мм/45 |
Зенітная артылерыя |
5×2 — 37-мм/50, 8×2 — 13,2-мм кулямёты |
Авіяцыйная група | 1 катапульта, 3 гідрасамалёты[заўв. 1] |
Лінейныя караблі тыпу «Дзюнкерк» — тып лінкараў французскага флоту часоў Другой сусветнай вайны. Пабудавана два караблі: «Дзюнкерк» (фр.: Dunkerque) і «Страсбур» (фр.: Strasbourg).
Караблі гэтага тыпу, пабудаваныя ў 1930-х гадах, сталі першымі хуткаходнымі лінкарамі. «Дзюнкерк», спраектаваны для барацьбы з нямецкімі «кішэннымі лінкарамі» тыпу «Дойчланд», будаваўся ва ўмовах абмежаванняў Вашынгтонскага пагаднення і жорсткай эканоміі сродкаў. У сувязі з гэтым стандартнае водазмяшчэнне «Дзюнкерка» склала 26 500 т, што менш за ліміт у 35 000 доўгіх тон, усталяванага Вашынгтонскім дагаворам. Асаблівасцю «Дзюнкерка» было арыгінальнае размяшчэнне артылерыі галоўнага калібра — восем 330-мм гармат былі размешчаны ў дзвюх чатырохгарматных вежах, устаноўленых у насавым ускрайку.
Пасля зробленай Італіяй заявы аб будаўніцтве лінкараў тыпу «Літорыа» са стандартным водазмяшчэннем 35 000 т, парламент Францыі вылучыў сродкі на будаўніцтва другога лінкара — «Страсбура». Браніраванне «Страсбура» было ўзмоцнена для супрацьстаяння больш магутным гарматам новых італьянскіх лінкараў.
З пачаткам Другой сусветнай вайны «Дзюнкерк» і «Страсбур» разам з караблямі Брытанскага Каралеўскага флоту ахоўвалі марскія шляхі ў Атлантыку ад нямецкіх рэйдараў. Пасля капітуляцыі Францыі лінкары знаходзіліся ў Мерс-эль-Кебіры. Брытанцы асцерагаліся, што новыя французскія караблі могуць патрапіць у рукі нацысцкай Германіі ці Італіі, што змяніла б баланс сіл на Міжземным моры. Да Мерс-эль-Кебіра была выслана моцная брытанская эскадра з ультыматумам. Спроба прымусіць французаў перайсці порты, якія кантраляваліся саюзнікамі, ці затапіць караблі была няўдалай, і брытанцы адкрылі агонь па караблях Французскага флоту, якія стаялі ў порце. «Страсбур» прарваў блакаду і перайшоў у Тулон. «Дзюнкерк» не змог прарвацца, быў пашкоджаны артылерыйскім агнём і сеў на грунт, але пасля рамонту таксама быў пераведзены ў Тулон. Там у лістападзе 1942 года абодва лінкары і былі затоплены французскімі экіпажамі каб пазбегнуць захопу немцамі.
Спецыялістамі лінкары тыпу «Дзюнкерк» ацэньваюцца вельмі неадназначна. Гэтыя караблі добра глядзеліся на фоне лінкараў часоў Першай сусветнай вайны, але пры параўнанні з пазнейшымі хуткаходнымі лінкарамі, такімі як «Літорыа», «Бісмарк» і «Аёва», лінкары тыпу «Дзюнкерк» валодалі занадта малым калібрам гармат і слабым браніраваннем. Некаторыя спецыялісты адзначаюць, што, дзякуючы высокай хуткасці і параўнальна магутнаму ўзбраенню, паводле канцэпцыі іх хутчэй можна аднесці да лінейных крэйсераў.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Усе звесткі прыводзяцца на верасень 1939 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- На рускай мове
- Балакин С. А., Дашьян А. В. и др. Линкоры Второй мировой. Ударная сила флота. — М.: Коллекция, Яуза, ЭКСМО, 2005. — 256 c.: ил. — (Арсенал Коллекция). — 3 000 экз. — ISBN 5-699-18891-6.
- Патянин С. В. Авианосец «Арк Ройал». — Приложение к журналу «Моделист-конструктор». — М. — («Морская коллекция» № 4(40)/2001).
- Сулига С. Линкоры «Дюнкерк» и «Страсбург». — М.: Цитадель, 1995. — 32 с. — ISBN 978-0-00-332278-0.
- Сулига С. «Ришелье» и «Жан Бар». — М.: Цитадель, 1995. — 32 с.
- На англійскай мове
- Robert O. Dulin, William H. Garzke. British, Soviet, French and Dutch Battleships of World War II. — London: Jane's Publishing Company, Ltd., 1980. — 391 p. — ISBN 0-7106-0078-X.
- Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1922—1946. — Conway Maritime Press. — London, 1992. — ISBN 0-85177-146-7.
- Campbell, John. Naval Weapons of World War Two. — London: Conway Maritime Press, 2002. — 403 p. — ISBN 0-87021-459-4.
- Jordan, John. Dumas, Robert. French Battleships 1922-1956. — Barnsley, Yorkshire: Seaforth Publishing, 2009. — 224 p. — ISBN 978-1848320345.
- На французскай мове
- Robert Dumas. Les cuirassés Dunkerque et Strasbourg. — Nantes: Marine Éditions, 2001. — ISBN 978-2-909675-75-6.