Магіляны (Баранавіцкі раён)
Выгляд
Вёска
Магіляны
|
Магіля́ны[1] (трансліт.: Mahiliany, руск.: Могиляны) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на захад ад Баранавічаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 31 двор, каля 180 жыхароў. Побач знаходзіўся маёнтак Магіляны — 6 двароў, 53 жыхары.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 17 двароў, 144 жыхары (1897)
- 6 дамоў, 29 жыхароў (1921)
- 156 жыхароў (1939)
- 160 жыхароў (1970)
- 39 гаспадарак, 56 жыхароў (1998)
- 30 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх