Малажухавіцкае Евангелле
| ||
Малажухавіцкае Евангелле | ||
Бібліятэка Акадэміі навук Літвы | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малажухавіцкае Евангелле — старабеларускі рукапісны помнік канца XV—пачатку XVI стагоддзяў. Паходзіць з царквы вёскі Малыя Жухавічы на Гарадзеншчыне, якая была некалі мястэчкам Вялікага Княства Літоўскага.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1733 годзе знаходзілася ў царкве в. Малыя Жухавічы, а чым сведчыць запіс, які захаваўся на адным з аркушаў Евангелля. З пачатку 1920–х гадоў і да 1946 года ў Віленскім беларускім музеі, потым у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы[1].
Выгляд Евангелля[правіць | правіць зыходнік]
У рукапісе 347 аркушаў, напісаных мастацкім паўуставам цёмна-карычневай і чырвонай фарбамі, царкоўнаславянскай мовай з беларускімі асаблівасцямі. Упрыгожаны застаўкамі, ініцыяламі, фігурнымі мініяцюрамі з выявамі евангелістаў.
Узнаўленне[правіць | правіць зыходнік]
У 2023 годзе адбылося факсімільнае выданне гэтага помніка старабеларускага пісьменства[2]. Факсімільнае выданне налічвае 735 старонак, выдадзена тыражом 99 паасобнікаў.
Зноскі
- ↑ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Карэліцкага раёна. — Мн.: Ураджай, 2000. — 645 с.
- ↑ Прэзентацыя факсімільнага выдання Жухавіцкага Евангелля
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Жухавіцкае Евангелле: факсімільнае ўзнаўленне. — Мір: Замкавы комплекс "Мір", 2023. — 735 с. — ISBN 978-985-90592-1-6.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — С. 343. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 413. — 751 с. — 10 000 экз.
- Гадавік беларускага навуковага таварыства. — Вільня, 1933. — С. 32.
- Нікалаеў М. В. Палата кнігапісная. — Мн.: Мастацкая література, 1993. — С. 239.
- Пяткевіч А. М. Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне. — Warszawa, INSTYTUT NA RZECZ DEMOKRACJI W EUROPIE WSCHODNIEJ, 2012.