Марыя Ганна Баварская (1551—1608)
Марыя Ганна Баварская | |
---|---|
ням.: Maria Anna von Bayern | |
Нараджэнне |
21 сакавіка 1551 |
Смерць |
29 красавіка 1608[1] (57 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Вітэльсбахі |
Бацька | Альбрэхт V Баварскі[3] |
Маці | Ганна Аўстрыйская[3] |
Муж | Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі[3][4] |
Дзеці | Фердынанд II Габсбург, Ганна Аўстрыйская, Марыя Крысціна Аўстрыйская[d], Кацярына Рэната Аўстрыйская[d], Грэгорыя Максімільяна Аўстрыйская[d][5], Элеанора Аўстрыйская[d], Максімільян Эрнст Аўстрыйскі[d], Маргарыта Аўстрыйская[3], Леапольд V Аўстрыйскі[d], Канстанцыя Габсбург, Марыя Магдаліна Аўстрыйская[d], Карл Аўстрыйскі[d], Ferdinand von Habsburg[d][5], Elisabeth Erzherzogin von Österreich[d][5] і Karl Erzherzog von Österreich[d][5] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Ганна Баварская (ням.: Maria Anna von Bayern; 21 сакавіка 1551, Мюнхен — 29 красавіка 1608, Грац) — жонка эрцгерцага Карла II Штырыйскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыя Ганна была старэйшай дачкой герцага Баварыі Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Яна была чацвёртым дзіцем у сям’і, сярод яе братоў і сясцёр былі Вільгельм V, Эрнст Баварскі, Фердынанд Баварскі і Марыя Максіміліяна.
Яе дзедам і бабкай па бацькаўскай лініі былі Вільгельм IV і Марыя Якоба Бадэнская, па матчынай лініі — Фердынанд I і Ганна Венгерская.
26 жніўня 1571 года ў Вене Марыя Ганна стала жонкай свайго дзядзькі Карла II (1540—1590). Пасля смерці Карла выхаваннем дзяцей (у прыватнасці, будучага імператара Фердынанда II) займаўся брат Марыі Ганны, герцаг Вільгельм V.[6]
Сканала Марыя Ганна Баварская 29 красавіка 1608 года, перажыўшы мужа на васямнаццаць гадоў.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]На працягу 19 гадоў шлюбу нарадзіліся 15 дзяцей:
- Фердынанд (1572),
- Ганна (1573—1598), жонка караля Польшчы Жыгімонта III,
- Марыя Крысціна (1574—1621), жонка Жыгімонта Батары,
- Катарына (1576—1595),
- Елізавета (1577—1586),
- Фердынанд (1578—1637), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд II,
- Карл (1579—1580),
- Грэгорыя (1581—1597),
- Элеанора (1582—1620),
- Максіміліян Эрнст (1583—1616),
- Маргарыта (1584—1611), жонка караля Іспаніі Філіпа III,
- Леапольд (1586—1632), эрцгерцаг Аўстрыйскі, жанаты на Клаўдзіі Медычы,
- Канстанцыя (1588—1631), другая жонка караля Польшчы Жыгімонта III,
- Марыя Магдалена (1589—1631), жонка Козіма II Медычы,
- Карл (1590—1624), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна, біскуп.
Зноскі
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Maria von Bayern // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 7. — S. 20.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #104116277 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа. — М.:Вече,1999. — С.497.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- HAMANN, Brigitte, Die Habsburger: Ein Biografisches Lexicon (Munich: Piper, 1988).
- SÁNCHEZ, Magdalena, (2000) A Woman’s Influence: Archduchess Maria of Bavaria and the Spanish Habsburgs. In C. Kent, T.K. Wolber, C.M.K. Hewitt (Eds.) The lion and the eagle: interdisciplinary essays on German-Spanish relations over the centuries (pp. 91–107). New York: Berghahn Books.