Мікалай Мікалаевіч Сірата
Мікалай Мікалаевіч Сірата | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лістапада 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 2006 (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка цвёрдага цела[1], Паўправаднік[1] і матэматыка[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1950) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Мікалай Сямёнавіч Курнакоў |
Узнагароды |
Мікалай Мікалаевіч Сірата́[2] (2 лістапада 1913, Санкт-Пецярбург — 6 студзеня 2006) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар фізіка-матэматычных навук (1951), прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі інстытут сталі (1936). У 1941—1942 гг. і ў 1943—1954 гг. працаваў у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН СССР, адначасова ў 1945—1956 гг. ў МДУ. З 1951 г. прафесар, загадчык кафедры Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата. З 1957 г. загадчык Аддзелам фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, у 1963—1974 гг. дырэктар Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР. Адначасова ў 1967—1975 гг. загадчык лабараторыі гэтага інстытута. У 1957—1961 гг. загадчык кафедры фізікі цвёрдага цела Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1967—1975 гг. загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі Мінскага педагагічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні па фізіцы металаў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў і фізіка-хімічнаму аналізу. Распрацаваў тэорыю фазавых ператварэнняў, тэорыі ўтварэння метастабільных фаз у адна-і шматкампанентных сістэмах і полімарфізму простых злучэнняў. Даследаваў механізм і кінетыку крышталізацыі, вывучыў уплыў магнітных і электрычных палёў на кінетыку крышталізацыі і фазавых пераходаў. Даследаваў хімічную сувязь у цвёрдых целах, размеркаванне электроннай шчыльнасці ў крышталях, двух-і трохкампанентнай сістэме ферытаў, тэрмадынамічныя ўласцівасці вялікага ліку паўправадніковых злучэнняў. Распрацаваў методыкі і вызначыў фонавыя спектры крышталёў па рассейванні халодных нейтронаў, па дадзеных нейтронаграфічнага аналізу пабудаваў магнітныя і фазавыя дыяграмы. Развіў тэрмадынаміку ўзбуджаных станаў. Выканаў даследаванні многіх практычна важных матэрыялаў (звышправодных, звышцвёрдых, магнітных, паўправадніковых) пры ўздзеянні на іх нізкіх і высокіх тэмператур, інтэнсіўных магнітных палёў і звышвысокіх ціскаў, радыяцыйнага апраменьвання. Прапанаваў арыгінальны спосаб атрымання блокаў кубічнага нітрыду борe. Аўтар звыш 650 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 60 вынаходніцтваў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1973), медалямі.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Сборник научных трудов. В 11 т. Мн., 1998.
- Физика и физико-химический анализ конденсированных сред: Избр. труды. В 2 т. Мн., 2001—2006.
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 661. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сірата́ Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 413. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сірата́ Мікалай Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 661. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Сирота́ Николай Николаевич (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 43—44.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Академик СИРОТА Николай Николаевич // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (руск.)
- Мікалай Мікалаевіч Сірата ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Сірата Мікалай Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Хаванскіх могілках
- Выкладчыкі МДУ
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта прыродаўладкавання
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі МІСіСа
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Расійскай Федэрацыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны