Перайсці да зместу

Мікалай Тадэвуш Лапацінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
польск.: Mikołaj Tadeusz Łopaciński
Любіч
Любіч
25-ы ваявода берасцейскі
8 жніўня 1777 — 4 студзеня 1778
Папярэднік Ян Антоні Гараін
Пераемнік Ян Тадэвуш Зыберг
30-ы староста мсціслаўскі
21 чэрвеня 1757 — 3 верасня 1767
Папярэднік Міхал Антоні Сапега
Пераемнік Ян Нікадзім Лапацінскі
інстыгатар вялікі літоўскі
9 мая 1750 — 1761
Папярэднік Станіслаў Антоні Бужынскі
Пераемнік Андрэй Зянковіч[d]
пісар вялікі літоўскі
20 снежня 1764 — 8 кастрычніка 1777
Папярэднік Антоні Тызенгаўз
Пераемнік Міхал Пшаздзецкі[d]
падчашы мсціслаўскі[d]
3 лістапада 1740 — 14 верасня 1744
Папярэднік Антоні Людвік Галынскі[d]
Пераемнік Якуб Плескачэўскі[d]
войскі мсціслаўскі[d]
14 верасня 1744 — 9 мая 1750
Папярэднік Фларыян Тэафіл Францкевіч-Маркоўскі[d]
Пераемнік Марцін Адам Цеханавецкі[d]
крайчы мсціслаўскі[d]
14 сакавіка 1739 — 3 лістапада 1740
Папярэднік Фларыян Тэафіл Францкевіч-Маркоўскі[d]

Нараджэнне 20 мая 1715(1715-05-20)[1][2][…]
Смерць 4 студзеня 1778(1778-01-04)[1][3] (62 гады)
Род Лапацінскія
Бацька Лявон Лапацінскі[d]
Маці Рэгіна са Свянціцкіх[d]
Жонка Барбара з Копцяў[d][3]
Дзеці Ян Нікадзім Лапацінскі, Брыгіта з Лапацінскіх[d], Юзаф Леан Лапацінскі[d], Барбара з Лапацінскіх[d] і Томаш Ігнацы Лапацінскі[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (20 мая 1715 Лапаціна — 4 студзеня 1778 Ляво́нпаль) — ваявода берасцейскі з 1777, вялікі пісар літоўскі 17641777, староста мсціслаўскі.

М. Лапацінскі, XVIII ст.

З шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч». Сын мсціслаўскага мастаўнічага Лявона Лапацінскага і Рэгіны Свянціцкай. Меў братоў Яна Дамініка і Ігнацыя. Ажаніўся з Барбарай Копаць.

З 1733 г. прыбываў у акружэнні вялікага маршалка літоўскага князя Аляксандра Сапегі, пазней у яго сына князя Юзафа Сапегі. Падчас вайны за польскую спадчыну падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, пасля паражэння апошняга выдаўся з ім у выгнанне. У 1736 г. прысягнуў Аўгусту III.

У 1739 г. атрымаў пасаду крайчага мсціслаўскага, у 1742 г. падчашага, а ў 1744 г. войскага ваяводства мсціслаўскага. Дэпутат Літоўскага Трыбунала.

Быў паслом на 15 соймаў, у гадах: 1744, 1748, 1750, 1752, 1754, 1756, 1758, 1760, 1761, 1762, 1764, 1766, 1767. Падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1766 г. узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава, у 1777 г. Ордэнам Белага Арла. У 1776—1777 г. прызначаны на пасаду маршалка Трыбунала Літоўскага.

Зноскі