Перайсці да зместу

Мілаславіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілаславіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мілаславічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Людагоўскі Мікалай Іванавіч
Кіраўнік спраў Ціруба Таццяна Уладзіміраўна
Насельніцтва (2021) 954
Плошча 210,79 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Міласла́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Мілаславічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Склімінскага сельсавета[1], 11 красавіка 1960 года — тэрыторыя скасаваных Звянчаткаўскага і Макеевіцкага сельсаветаў[2]. У 1965 годзе ў склад Кісялёвабудскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Звянчатка, Іванаўск, Кавалёўка 1-я, Кавалёўка 2-я, Папаратка, Сялец, Фёдараўка, Шасцёраўка)[3].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Мілаславічы, Іванава Слабада, Мікалаеўка, Дыдзіна, Тратны Кут.

У красавіку 1960 года ў склад сельсавета ўвайшлі вёскі Макеевічы, Перавалошня, Гулькі, Соўна, Піцер, Ільюхіна, Прыволле (уваходзілі ў склад скасаванага Макеевіцкага сельсавета),

У 1965 годзе ў склад сельсавета ўвайшлі вёскі Цітаўка, Тарасавічы, Варашылаўка, Данілаўка, Стары Стан, Склімін (уваходзілі ў склад скасаванага Склімінскага сельсавета).

28 снежня 2007 года скасаваны пасёлак Варашылаўка[4], 25 лістапада 2009 года — вёска Тратны Кут[5], 22 лютага 2011 года — пасёлак Крастоўскі[6], 27 снежня 2013 года — вёска Цімошкі[7]. 2 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Арцёмаўка, Васілёўка, Галічы, Завідаўка, Іванава Слабада, Касперка, Лядзешня, Мікалаеўка, Недзведзь, Післяціна, Пожар, Пуцімель, Пятроўка, Сабалёўка, Сакалоўка, Селішча, Стайкі і Фядотава Буда) сельсаветаў[8].

У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў (на 2015 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва (2015 г.) Гаспадаркі (2015 г.)
Данілаўка вёска 1 1
Ільюхіна вёска 0 0
Макеевічы аграгарадок 369 138
Мілаславічы аграгарадок 632 225
Перавалошня вёска 67 25
Піцер вёска 4 1
Склімін вёска 32 18
Стары Стан вёска 53 23
Тарасавічы вёска 14 9
Цітаўка вёска 30 8
Юр’евічы вёска 7 1
Якімавічы вёска 13 5
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[9]

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1271 чалавек[10], з іх 92,7 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — армяне[11]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 918 чалавек[12].

Станам на 1 студзеня 2015 года ў Мілаславіцкім сельсавеце пражываў 1221 чалавек[9], на 1 студзеня 2021 года — 954 чалавекі.

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 5 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 5-10 Об упразднении сельских населенных пунктов Лозовицкого, Тимоновского и Милославичского сельсоветов
  5. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  6. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 22.02.2011 г. № 9-10 Об упразднении сельского населенного пункта Крестовский Милославичского сельсовета
  7. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 27 декабря 2013 г. № 39-12 Об упразднении сельского населенного пункта Тимошки Милославичского сельсовета Архівавана 11 верасня 2021.
  8. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 2 июня 2023 г. № 47-12 Об изменении административно-территориального устройства Климовичского района Могилевской области
  9. а б Милославичский сельский Совет
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.