Перайсці да зместу

Міхаіл Арсеньевіч Таўрызіян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Арсеньевіч Таўрызіян
арм.: Միքայել Թավրիզյան
Дата нараджэння 14 мая 1907(1907-05-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1957(1957-10-17)[3][1][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, палітык
Інструменты альт[1]
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Каўказа»
Сталінская прэмія 3-й ступені народны артыст СССР Народны артыст Армянскай ССР заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР

Міхаіл Арсеньевіч Таўрызія́н[4] (арм.: Միքայել Թավրիզյան; 14 мая 1907(1907-05-14)[1][2], Баку[3][1][…]17 кастрычніка 1957(1957-10-17)[3][1][…], Ерэван[3][1][…]) — армянскі савецкі музыкант (альт) і дырыжор. Народны артыст СССР (1956).

Нарадзіўся ў Баку. У 1923—1926 гадах вучыўся ў Бакінскай кансерваторыі па класу скрыпкі. З 1926 года працаваў альтыстам у оперных тэатрах Ленінграда. Скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класу альта у 1932 годзе і ў 1934 годзе як дырыжор у А. В. Гаўка. З 1934 года М. Таўрызіян у Тбілісі — артыст аркестра і дырыжор Грузінскага тэатра оперы і балета. З 1й935 года дырыжор, з 1938 года галоўны дырыжор, з 1946 года мастацкі кіраўнік Армянскага тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання.

Памёр М. А. Таўрызіян 17 кастрычніка 1957 года ў Ерэване. Пахаваны на Такмакскіх могілках.

Творчасць М. А. Таўрызіяна адыграла значную ролю ў развіцці армянскага опернага мастацтва. Выступаў і як дырыжор, дырыжор-пастаноўшчык і сімфанічны дырыжор.

Сярод пастановак М. А. Таўрызіяна першыя армянскія оперы, у тым ліку «Аршак II» Т. Чуханджана (1945), «Гераіня» А. Сцепаняна[4] (1950). У 1948 годзе дырыжыраваў у спектаклях «Рыгалета» і «Іаланта» ў Вялікім тэатры ў Маскве.

Сярод іншых дырыжорскіх пастановачных прац: «Тапарнікос» А. С. Айвазяна (1938), «Лусабацын» А. Сцепаняна (1938), «Ануш» А. Тыграяна (1939), «Царская нявеста» М. А. Рымскага-Корсакова, «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага, «Атэла» Д. Вердзі.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Таўрызія́н Міхаіл Арсеньевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 460. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тавризиа́н Михаил Арсеньевич // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 164. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Атаян Р. А. Тавризиа́н Михаил Арсеньевич // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 371. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
  • Тавризиа́н, Тавризян Михаил Арсеньевич // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 531. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.
  • Тавризиа́н Михаил Арсеньевич // Театральная энциклопедия. В 5 томах. (руск.) / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М.: Советская энциклопедия, 1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — Слп. 11—12 — Col. 1136 — 38 000 экз.
  • Тавризиа́н Михаил Арсеньевич // Энциклопедический музыкальный словарь (руск.) / Гл. ред. Г. В. Келдыш. Сост. Б. С. Штейнпресс, И. М. Ямпольский. — М.: Большая Советская Энциклопедия, редакция музыки, театра и кино, 1959. — С. 264. — 328 с. — 63 000 экз.