Міхаіл Васілевіч Стралец
Міхаіл Васілевіч Стралец | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2003) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Міхаіл Васілевіч Страле́ц[1][2] (нар. 15 лютага 1959, Любань, Мінская вобласць) — вучоны, гісторык і палітолаг, доктар гістарычных навук (2003), прафесар (2002[3]). Акадэмік Беларускай акадэміі сацыяльных навук (1999)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Любань Мінскай вобласці. У 1981—1987 гадах выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў сярэдніх школах Любанскага раёна[4][3]. З 1987 года працуе ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Асістэнт кафедры гісторыі КПСС (1987—1991), старшы выкладчык кафедры гуманітарных дысцыплін (1991—1993), дацэнт кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных навук (1993—2002), прафесар кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных навук (з 2016 года — кафедра гуманітарных навук)[3].
У 1993 годзе стажыраваўся ў Інстытуце Грынберга ў Іерусаліме (Ізраіль)[3], у 2002 годзе — у Мюнхенскім інстытуце сучаснай гісторыі і Акадэміі сучасных палітычных працэсаў у Мюнхене (Германія), у 2009 годзе — у Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга-Максіміліяна[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. В. Стралец з’яўляецца аўтарам больш за 500 навуковых публікацый, у т. л. 10 манаграфій, вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі для школ і вышэйшых навучальных устаноў. Займаецца даследаваннем гісторыі палітыкі Германіі з другой паловы XX стагоддзя, беларуска-германскіх і савецка-германскіх сувязей, гісторыі Халакоста. Аўтар шэрагу біяграфічных прац аб сучасных беларускіх гісторыках, палітыках, военачальніках.
Быў галоўным рэдактарам серыі «Гуманитарные науки» «Вестника Брестского государственного технического университета», з’яўляецца членам рэдакцыйных саветаў і рэдакцыйных калегій шэрагу замежных навуковых выданняў, выступае з лекцыямі аб гісторыі Германіі, Халакоста на канферэнцыях і круглых сталах[3].
Сярод апублікаванага:
- Роль ФРГ в формировании концепции МБФР. — Брест: Лавров, 1997. — 22 с. — 100 экз. — ISBN 984-6395-14-8.
- Бонн и постсоциалистическое пространство в Европе: концепции и реалии 1990-х годов / М. В. Стрелец, В. И. Стариков — Брест: Лавров, 1999.
- Трагедия Холокоста — незаживающая рана истории Беларуси [Рецензия на кн.: Смиловицкий Л. Евреи Беларуси в годы Холокоста (1941‒1944 гг.): Сборник избранных статей. Тель-Авив, 5782/2021. ‒ 392 с., 64 ил.] // Наука. Общество. Оборона. 2021. Т. 9, № 4(29). С. 35—35. DOI: [1].
- Пропагандистский манёвр или поворот в реальной политике? // Вестник Брестского государственного технического университета. — 2002, № 6. — С. 71—73.
- Христианско-социальный союз в Баварии (ФРГ): идеология и политика. Монография. — Брест: Издательство БГТУ, 2004. — 410 с. — ISBN 985-493-007-6.
- Архитектор единой Германии // Беларуская думка, 2010, № 9. — С. 83.
- Гісторыя Беларусі (у канстэксце сусветных цывілізацый) : выбраныя лекцыі / Кавалёва Н. М., Стралец М. В., Малыхіна Л. Ю. ― Брэст, 2007.
- Краткий курс лекций по политической истории Беларуси для иностранных студентов / [М. В. Стрелец, А. В. Мощук]. — Брест : БрГТУ, 2013. — 74 с.
- Евреи Германии: история и современность / М. В. Стрелец. — Брест: Альтернатива, 2015. — 340 с.
- Гісторык, педагог, вучоны : (да 70-гадовага юбілею Канстанціна Іванавіча Баландзіна) / Міхаіл Стралец // Беларускі гістарычны часопіс. 2016. № 4. — С. 38—41.
- Республика Беларусь и постсоветская интеграция: размышления о монографии витебских учёных // Современная Европа, 2022, № 4, с. 210—218.
- Война народная. Становление партизанского движения на территории БССР в начальный период Великой Отечественной войны // Беларуская думка, 2022, № 1. — C. 65—71.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Францыска Скарыны (2022)
- Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, таварыства «Веды» і інш.[3]
Зноскі
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ БелЭн 2004.
- ↑ а б в г д е ё ж Краязнаўства берасцейшчыны (Праверана 19 мая 2023)
- ↑ Навука пераважыла штангу Архівавана 19 мая 2023. (Праверана 19 мая 2023)// Культура, № 9 (1396) 02.03.2019 — 09.03.2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Страле́ц Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 460. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Коршак М. Страле́ц Міхаіл Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Корзенко, Г. В. Стрелец Михаил Васильевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиогр. справочник / Г. В. Корзенко. Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 380—381. — 469, [1] с.: портр.; 22 см — ISBN 978-985-08-0855-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вольга Білевіч Навука пераважыла штангу Архівавана 19 мая 2023. (Праверана 19 мая 2023) // Культура, № 9 (1396) 02.03.2019 — 09.03.2019.
- Міхаіл Васільевіч Стралец Архівавана 19 мая 2023. (Праверана 19 мая 2023) // ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка»
- 15 лютага 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Стральца (1959), гісторыка, палітолага, доктара гістарычных навук, прафесара // Краязнаўства берасцейшчыны (Праверана 19 мая 2023)
- Наш зямляк Міхаіл Стралец атрымаў высокую дзяржаўную ўзнагароду — медаль Францыска Скарыны Архівавана 19 мая 2023. (Праверана 19 мая 2023) // Масава-палітычная газета Любанскага райвыканкама і райсавета дэпутатаў «Голас Любаншчыны»
- Павел БОГУШ Профессор Брестского государственного технического университета награжден медалью Франциска Скорины (руск.) (Праверана 19 мая 2023) // СБ. Беларусь сегодня
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Любані
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Палітолагі СССР
- Палітолагі Беларусі
- Германісты
- Даследчыкі Халакоста
- Аўтары падручнікаў