Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў
Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 снежня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 2005 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Народны артыст Беларусі (1991) |
IMDb | ID 0678184 |
Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў (23 снежня 1937, Ваўкавыск, Гродзенская вобласць — 13 верасня 2005) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1960 годзе. З 1960 года працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1966 года, Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1991 года.
Загінуў 13 верасня 2005 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Характарны акцёр. Творчую манеру вызначаюць дакладнасць распрацоўкі характару, музыкальнасць, пластычнасць, яркая тэатральнасць і імправізацыйнасць.
Лепшыя ролі стварыў у беларускім рэпертуары: Ваня («Дзеці аднаго дома» І. Шамякіна), Марат Казей («Марат Казей» В. Зуба), Яўмень («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець…» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Пан («На ўсіх адна бяда» П. Макаля), дзед Астап («Міколка-паравоз» паводле М. Лынькова), Блазан («Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага), Першы жыхар («Палачанка» А. Дударава), Мікіта Драніца («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы). Сярод інш. роляў: Скід, Феста («Два веронцы », «Дванаццатая ноч » У. Шэкспіра), Труфальдзіна, Брыгела («Зялёная птушка », «Шчаслівыя жабракі » К. Гоцы), Рыф («Вестсайдская гісторыя » А. Лоўрэнса ), Стары («Пушкінскія казкі» паводле А. Пушкіна), Артамон («Прыгоды Бураціна » паводле А. Талстога), Круглік («Барабаншчыца» А. Салынскага), Сяргей («Надзея» Г. Радзівонавай), Наглядчык маяка («Два акенцы» Л. Петрушэўскай), Леў («Як выкрадалі Сафі» В. Бэлшэвіцы ), Флімнап («У краіне ліліпутаў» Дж. Свіфта), Мак Донэл ("Аперацыя «Дарагі хлопчык» С. Міхалкова), Бабо («Прыйдзе чалавек» Л. Расэба), сеньёр Памідор («Чыпаліна і яго сябры» С. Пракоф’евай і І. Такманава), Сільвер («Востраў скарбаў» Р. Стывенсана), цар Вадакрут («Цар Вадакрут» Я. Шварца), Хобс («Маленькі лорд Фаўнтлерой » паводле Ф. Бёрнет) і інш. Паставіў спектаклі «Царэўна жаба» Н. Гернет (1979, з В. Маршаком), «Казачны домік» М. Стэгліка (1994, з М. Абрамавым)[2].
Зняўся ў беларускіх фільмах «Нашы суседзі», «Чырвонае лісце», «Гарачая душа», «Пра Чырвоную Шапачку», «Рэха ў пушчы», «Трэцяга не дадзена», «Зорны хлопчык», «Купальская ноч», «Хлеб пахне порахам», «Людзі на балоце», «Полымя» і інш.
Зноскі
- ↑ Профіль на сайце кино-театр.ру
- ↑ Р. І. Баравік. Пятроў Міхаіл Уладзіміравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баравік Р. І. Пятроў Міхаіл Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Р. І. Баравік. Пятроў Міхаіл Уладзіміравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Пятроў Міхаіл Уладзіміравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 611. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 23 снежня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыску
- Памерлі 13 верасня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Мінскім раёне
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
- Народныя артысты Беларусі
- Асобы
- Акцёры тэатра Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Патанулі