Перайсці да зместу

Нарацкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 48 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нарач
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 7 277
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1797
Паштовыя індэксы 222395
Код аўтам. нумароў 5

На́рацкі сельсавет (таксама сустракаецца назва Нарача́нскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нарач.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кабыльніцкі сельсавет у складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кабыльнік. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 ліпеня 1964 года вёска Кабыльнік перайменавана ў Нарач[1]. 28 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Нарацкі[2]. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляшчынскага сельсавета. 28 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаныя вёскі Абрамы, Балашы і Малая Сырмеж Сырмежскага сельсавета і хутары Глыбокі Ручай і Рыдупля Свірскага сельсавета[3]. 30 снежня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Зубранёўка[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (46 населеных пунктаў, без курортнага пасёлка Нарач) — 4143 чалавекі[5], з іх 94,5 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (48 населеных пунктаў) — 7277 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 апреля 2004 г. № 64 Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района
  4. Решение Мядельского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 168 Об образовании поселка и отнесении его к категории сельского населенного пункта
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9