Ноўгарад-Северскі
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Но́ўгарад-Се́верскі (укр.: Новгород-Сіверський) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, цэнтр раёна. Размешчаны на правым беразе ракі Дзясны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з 1044 года. Узнік паселішча севяран. У 1068 і 1080 разбураны полаўцамі. 3 1096 сталіца Северскага княства. Паход ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча на полаўцаў (1185) апісаны ў «Слове аб палку Ігаравым». Пасля разбурэння мангола-татарамі (1239) страціў былое значэнне. У 13 — 1-й пал. 14 ст. ў складзе Бранскага княства. У 2-й пал. 14 — 15 ст. ўваходзіў у Вялікае Княства Літоўскае. 3 1503 належаў Расійскай дзяржаве. Паводле Дэулінскага перамір'я (1618) адышоў да Рэчы Паспалітай. Паводле Андросаўскага перамір'я (1667) замацаваны за Расіяй. 3 1782 цэнтр Ноўгарад-Северскага намесніцтва, з 1797 павятовы горад Маларасійскай, з 1802 — Чарнігаўскай губерняў. У 1-ю сусветную вайну акупіраваны нямецкімі войскамі (красавік—снежань 1918). Моцна пацярпеў у час нямецка-фашысцкай акупацыі (1941—43).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2007 год — 14,4 тыс. чал.
- 2021 год — 12 647 чал.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці і інш.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Чыгуначная станцыя. Прыстань на р. Дзясна.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).