Ніклаўс Вірт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніклаўс Вірт
ням.: Niklaus Wirth
Дата нараджэння 15 лютага 1934(1934-02-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 2024(2024-01-01)[3] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, праграміст, выкладчык універсітэта, вынаходнік
Навуковая сфера інфармацыйныя тэхналогіі, інфарматыка[d][4] і праграмаванне[4]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Гары Хаскі[d] і Edward Feigenbaum[d][5]
Член у
Узнагароды
Сайт people.inf.ethz.ch/… (англ.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніклаўс Вірт (ням.: Niklaus Wirth; 15 лютага 1934, Вінтэртур — 1 студзеня 2024) — швейцарскі вучоны-інфарматык, тэарэтык распрацоўкі праграмнага забеспячэння і стваральнік моў праграмавання Pascal, Модула-2 і Oberon. За распрацоўку інавацыйных моў праграмавання атрымаў прэмію Цьюрынга ў 1984 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вінтэртуры, Швейцарыя. У 1954 годзе паступіў на факультэт электронікі Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха(ETH). Атрымаўшы ў 1959 годзе ступень бакалаўра, паступіў ва універсітэт Лаваля ў Квэбеку, дзе атрымаў ступень магістра ў 1960 годзе. Працягнуў навучанне ў Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1963 годзе.

З 1963 па 1967 год працаваў асістэнтам у Стэнфардскім універсітэце (Каліфорнія). У 1967 годзе працаваў як дацэнт у Цюрыхскім ўніверсітэце, у 1968 годзе стаў прафесарам інфарматыкі ў ETH, дзе працаваў па 1999 год.

Вірт быў галоўным распрацоўшчыкам моў праграмавання Euler (1965), PL360 (1966), ALGOL W (1966), Pascal (1970),[6] Modula (1975), Modula-2 (1978),[7] Oberon (1987), Oberon-2 (1991) і Oberon-07 (2007)[8]. Таксама уваходзіў у каманду распрацоўкі аперацыйных сістэм Medos-2 (1983)[9] і Oberon (1987)[10].

У 1984 годзе Вірт атрымаў ад Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі(ACM) прэмію Цьюрынга за распрацоўку моў праграмавання.

У 1995 годзе стала вядомым выказванне Вірта (цяпер называецца законам Вірта, падобна да закона Мура) паводле якога праграмнае забеспячэнне становіцца больш павольным, чым апаратнае забеспячэнне.

Зноскі

  1. Niklaus Wirth // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Niklaus Wirth // Encyklopedie dějin města Brna — 2004.
  3. Niklaus Wirth ist tot: IT-Welt trauert um Erfinder von Pascal
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 8 лютага 2024.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. Petzold, Charles (9 September 1996). "Programming Languages: Survivors and Wannabes". The New York Times. ISSN 0362-4331. Праверана 8 March 2018.
  7. Pomberger, Gustav; Mössenböck, Hanspeter; Rechenberg, Peter (2000). "Niklaus Wirth - a Pioneer of Computer Science". The School of Niklaus Wirth: The Art of Simplicity [англійская]. Gulf Professional Publishing. p. 6. ISBN 978-3-932588-85-3.
  8. Wirth, Niklaus (3 May 2016). The Programming Language Oberon-07 (PDF). ETH Zurich, Department of Computer Science (Report). Праверана 17 January 2021.
  9. Knudsen, Svend Erik (1983). Medos-2: a Modula-2 oriented operating system for the personal computer Lilith [англійская]. ETH Zurich. I am indebted to Prof. N. Wirth for conceiving and coordinating the Lilith project, for giving me the opportunity to design and implement the operating system Medos-2, and for supervising this thesis.
  10. Michael Franz (2000). "Oberon - The Overlooked Jewel". In Böszörményi, László (рэд.). The School of Niklaus Wirth: The Art of Simplicity [англійская]. Gulf Professional Publishing. pp. 42, 45. ISBN 978-3-932588-85-3.