Обі-Ван Кенобі (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Обі-Ван Кенобі
англ.: Obi-Wan Kenobi
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d] і навуковая фантастыка
Заснавана на Зорныя войны
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 6
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Кэтлін Кенэдзі[d], Юэн Макгрэгар, Michelle Rejwan[d] і Joby Harold[d]
Аператар
Месца здымак Лос-Анджэлес
Працягласць серыі 44,5 ± 9 хв.
Студыя Lucasfilm[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Disney+[d]
На экранах 27 мая 2022 — 22 чэрвеня 2022
Храналогія
Перад гэтым ідзе Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў
Спасылкі
disneyplus.com/en/series…
IMDb ID 8466564
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Обі-Ван Кено́бі» (англ.: Obi-Wan Kenobi) — амерыканскі міні-серыял, створаны для стрымінгавага сэрвіса Disney+[en] і прысвечаны аднайменнаму персанажу сусвету «Зорных войнаў». Рэжысёрам серыяла выступіла Дэбара Чоў[en], шоуранерам стаў Джобі Харальд[en]. Юэн Мак-Грэгар выступіў у якасці выканаўчага прадзюсара серыяла і вярнуўся да ролі Обі-Вана Кенобі. Хейдэн Крыстэнсен[en], Джоэл Эдгертан[en] і Боні Піс[en] таксама вярнуліся да сваіх роляў з кінасерыі.

Гісторыя разгортваецца праз дзесяць гадоў пасля падзей фільма «Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў».

Першапачаткова праект распрацоўваўся ў якасці поўнаметражнага спін-офа, які павінен быў зрэжысіраваць Стывен Долдры[en] па сцэнарыі Хусейна Аміні[en], аднак пасля касавага правалу фільма «Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» (2018) праект пра Обі-Вана быў перапрацаваны ў міні-серыял. Удзел Мак-Грэгара быў пацверджаны ў жніўні 2019 года, а праз два месяцы Дэбара Чоў атрымала рэжысёрскае крэсла. Вытворчасць мусіла пачацца ў ліпені 2020 года, аднак за паўгады да прызначанага тэрміну была пастаўлена на паўзу, паколькі кіраўніцтва Lucasfilm[en] засталося незадаволена сцэнарыямі эпізодаў. У красавіку 2020 года сцэнарыст Джобі Харальд быў наняты для перапісвання сцэнарыя, а ў сакавіку 2021 года было абвешчана пра папаўненне акцёрскага складу. Здымкі з выкарыстаннем тэхналогіі відэасцяны[en] StageCraft[en] пачаліся ў маі ў Лос-Анджэлесе і завяршыліся ў верасні. Кампазітар фільмаў пра «Зорныя войны» Джон Уільямс напісаў загалоўную тэму для серыяла, у той час як асноўны саўндтрэк напісала Наталі Холт[en], стаўшы такім чынам першай жанчынай-кампазітарам, прыняўшым удзел у працы над ігравымі праектамі па матывах «Зорных войнаў».

Прэм’ера першых двух эпізодаў серыяла «Обі-Ван Кенобі» адбылася 27 мая 2022 года. Серыял складаецца з шасці эпізодаў і завяршыўся 22 чэрвеня 2022 года.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі сэрыяла адбываюцца праз 10 гадоў пасля знішчэння Ордэна джэдаяў і заснавання Галактычнай Імперыі[en]. Обі-Ван Кенобі хаваецца на Татуіне. Ён вядзе адасобленае жыццё і амаль не кантактуе з іншымі людзьмі, каб не выявіць сябе. Обі-Ван прыглядвае за юным Люкам Скайуокерам і назірае, як дзіцё расце. Аднаго разу на Татуіне прызямляецца карабель інквізітараў. Яны шукаюць джэдая, які па неасцярожнасці дапамог мясцоваму карчмару. Аднак у аднаго з членаў атрада ёсць іншая мэта — Обі-Ван. Усе дзесяць гадоў герой знаходзіцца ў вышуку, і для некаторых інквізітараў злавіць легендарнага джэдая стала неадчэпнай ідэяй.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Юэн Мак-Грэгар   –   Обі-Ван Кенобі
   Руперт Фрэнд[en]   –   Гранд-інквізітар[en]
   Сон Кан[en]   –   Пяты брат
   Мозес Інгрэм[en]   –   Рэва Севандэр / Трэцяя сястра
   Бэні Сафдзі[en]   –   Нары
   Джоэл Эдгертан[en]   –   Оўэн Ларс
   Боні Піс[en]   –   Беру Уайтсан Ларс
   Сімона Кесел[en]   –   Брэя Аргана
   Віўен Ліра Блэр   –   Лея Аргана
   Флі   –   Вект Нокру
   Джымі Смітс[en]   –   Бэйл Аргана
   Марысе Альварэс   –   Нішэ
   Рыа Кілстэд[en]   –   Чацвёртая сястра
   Кумэйл Нанджыані[en]   –   Хажа Эстры
   Хейдэн Крыстэнсен[en]   –   Энакін Скайуокер / Дарт Вейдэр
   Індзіра Варма[en]   –   Ціа, імперскі афіцэр

Спіс серый[правіць | правіць зыходнік]

НазваРэжысёр Аўтар сцэнарыя Дата прэм’еры 
1 «Частка 1» 
«Part I»
Дэбара Чоў[en]Сюжэт: Сцюарт Біці[en], Хусейн Аміні[en]
Тэлесцэнарый: Джобі Харальд[en], Сцюарт Біці, Хусейн Аміні
27 мая 2022
2 «Частка 2» 
«Part II»
Дэбара ЧоўСюжэт: Сцюарт Біці, Хусейн Аміні
Тэлесцэнарый: Джобі Харальд
27 мая 2022
3 «Частка 3» 
«Part III»
Дэбара ЧоўДжобі Харальд, Ханна Фрыдман[en], Хусейн Аміні, Сцюарт Біці1 чэрвеня 2022
4 «Частка 4» 
«Part IV»
Дэбара ЧоўДжобі Харальд, Ханна Фрыдман8 чэрвеня 2022
5 «Частка 5» 
«Part V»
Дэбара ЧоўДжобі Харальд, Эндру Стэнтан15 чэрвеня 2022
6 «Частка 6» 
«Part VI»
Дэбара ЧоўСюжэт: Сцюарт Біці, Джобі Харальд, Эндру Стэнтан
Тэлесцэнарый: Джобі Харальд, Эндру Стэнтан, Хусейн Аміні
22 чэрвеня 2022

Зноскі

  1. https://www.starwars.com/news/future-lucasfilm-projects-revealed Праверана 13 снежня 2020.
  2. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 снежня 2020.
  3. а б в г д е ё ж з і Internet Movie Database — 1990. Праверана 29 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]