Павел Сапега (кашталян кіеўскі)
Павел Іванавіч Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Аляксандравіч Вішнявецкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | не пазней за 1545 | ||||||
Смерць | не раней за 6 кастрычніка 1580 і не пазней за 8 снежня 1580 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Іван Багданавіч Сапега[1] | ||||||
Маці | Ганна Андрэеўна Сангушка[d][1] | ||||||
Жонка | Ганна з Хадкевічаў[d][2][1][…] | ||||||
Дзеці | Ян Пётр Сапега[3], Соф’я з Сапегаў[d][4], Альжбета з Сапегаў[d][5][4], Павел Сапега[d][4] і Ганна з Сапегаў[d][4] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Іванавіч Сапега (да 1546—1580) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч. Кашталян кіеўскі (з 1566).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і Ганны з Сангушкаў. Меў брата Івана.
З 1560 года валодаў памежнай крэпасцю Любеч, якая мусіла стрымліваць набегі татараў. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў атрымаў урад кашталяна кіеўскага.
Па інкарпарацыі Кіеўскага ваяводства Каралеўствам Польскім стаў сенатарам, аднак працягваў бараніць інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 годзе яшчэ да смерці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста вёў перамовы з французскімі пасламі пра вяртанне Княству Брацлаўскага, Валынскага і Кіеўскага ваяводстваў у выпадку абрання на сталец Генрыка Валезага.
Удзельнічаў у планаванні вайны з маскоўскім царом Іванам IV у красавіку 1580 годзе. Памёр у пачатку снежня 1580 года.
Меў звязкі з кальвінізмам, аднак наказаў пахаваць сябе ў царкве ў Ляйпунах.
Да 1562 года ажаніўся з Ганнай Хадкевіч (дачка Рыгора Хадкевіча), з якой меў сыноў Яна Пятра і Паўла, а таксама дачок Соф’ю, Альжбету і Ганну.
Зноскі
- ↑ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 50. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 166. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 53. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 54. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Сапегаў Архівавана 21 верасня 2013.