Пагост (Жыткавіцкі раён)
Вёска
Пагост
| ||||||||||||||||||||||
Паго́ст[1] (трансліт.: Pahost, руск.: Погост) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, пры сутоцы Сцвігі з Прыпяццю. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета. Размешчана за 9 км на ўсход ад Турава, за 27 км на поўдзень ад Жыткавічаў і аднайменнай чыгуначнай станцыі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У летапісных крыніцах Пагост вядомы з 1520 года. У XVI—XVIII стагоддзях вёска знаходзілася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, з 1793 года — у складзе Расійскай імперыі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XX стагоддзе: 1994 год — 54 двары, 259 чал.; 1999 год — 419 чал.
- XXI стагоддзе: 2010 год — 272 чал.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1985)[2], на могілках
- Тураўскі, або Святы крыж — найбольш вядомы тураўскі крыж, знаходзіцца ў царкве.
- Юраўскі карагод — традыцыйны веснавы абрад, занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 33БК000002
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Уладзіміравіч Сацура (нар. 1952) — беларускі вакаліст, кампазітар, аранжыроўшчык, музычны кіраўнік ансамбля «Сябры». Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ часовня правосл. Крестовоздвиженская(недаступная спасылка). Погост. tut.by (18 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2012. Праверана 13 лістапада 2010.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пагост (Жыткавіцкі раён)
- Пагост (Жыткавіцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)