Азяраны (Жыткавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Азяраны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
577 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Аўтамабільны код
3
Азяраны на карце Беларусі ±
Азяраны (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Азяраны (Жыткавіцкі раён)
Азяраны (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Азяраны (Жыткавіцкі раён)

Азяра́ны[1] (трансліт.: Aziarany, руск.: Озераны) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 29 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 262 км ад Гомеля. На поўдні нацыянальны парк «Прыпяцкі». У наваколлях — балота Асова.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Сцвіга (прыток ракі Прыпяць).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Праз вёску праходзіць аўтадарога ТураўЛельчыцы. Планоўка складаецца з 2-х падзеленых канавай і аўтадарогай частак: заходняй (кампактная забудова з 3 кароткіх вуліц, якія складаюць трохвугольнік) і ўсходняй (2 кароткія амаль шыротнай арыентацыі вуліцы, злучаныя 2 папярочнымі кароткімі вуліцамі). Забудова цагляная і драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудавана вуліца з 50 цаглянымі хатамі катэджнага тыпу, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС месцаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленыя археолагамі паселішча ранняга жалезнага стагоддзя і эпохі феадалізму (у 0,6 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе ракі) і паселішча ранняга жалезнага стагоддзя (у 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Галечыцкае Поле) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Дзейнічала Міхайлаўская царква (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1805 года). У 1811 годзе сяло. У 1834 годзе ў складзе Тураўскага казённага маёнтка. У 1859 годзе замест трухлявага пабудаваны новы драўляны будынак царквы (не захаваўся). З 1857 года дзейнічала царкоўна-прыхадская школа, якая месцавалася ў наёмнай хаце. У 1896 годзе працавалі вятрак і вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся царква, царкоўна-прыхадская школа, ляснікоўства. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Азяранскага сельсавета Тураўскага, з 17 красавіка 1962 года Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі (1924-1930,1935-1938 гады), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1929 годзе арганізаваны калгас "1 Мая", працавалі ляснікоўства, гамарня і цагельня. За поспехі ў развіцці грамадскай гаспадаркі калгас у 1939 і 1940 гадах быў удзельнікам усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія войскі ў канцы ліпеня 1941 года захапілі вёску, але 4 жніўня 1941 года партызаны сумесна з падраздзяленнем Чырвонага войска ў выніку налёту вымусілі іх адступіць. Нямецкія акупанты ў жніўні 1941 года спалілі 129 двароў і забілі 30 жыхароў. Дзейнічала падпольная арганізацыя. У баях за вызваленне вёскі загінулі 185 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 53 жыхара загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгасу "Савецкая Беларусь". Дзейнічаюць цагельня, камбінат побытавага абслугоўвання, сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1990 годзе), Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, 3 крамы, чайная, дзіцячы яслі-сад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 252 гаспадаркі, 577 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1811 год — 38 двароў.
  • 1816 год — 183 жыхара.
  • 1834 год — 43 двары, 214 жыхароў.
  • 1897 год — 57 двароў 372 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 62 двары, 433 жыхара.
  • 1917 год — 568 жыхароў.
  • 1925 год — 90 двароў.
  • 1940 год — 130 двароў.
  • 1959 год — 645 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1994 год — 608 жыхароў, 250 двароў[2].
  • 2004 год — 252 гаспадаркі, 577 жыхароў.

Гістарычныя і памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 2,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]