Перайсці да зместу

Пажарніца наземная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пажарніца наземная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calamagrostis epigejos (L.) Roth, 1788


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  787792
EOL  1114255
GRIN  t:8350
IPNI  394433-1
TPL  kew-402643

Пажа́рніца наземная[3] (Calamagrostis epigejos) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Злакі, або Метлюжковыя (Poaceae).

Пажарніца наземная, перапалявіца, пажарнік[4][5][6], мятла лясная[4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна 80—150 см у вышыню з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое. Лісце блакітнавата- або шаравата-зялёнае.

Кветкі дробныя, несамастойныя, сабраныя ў буйныя суквецці даўжынёй да 30 см. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі[7]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі[7]. Насяляе хваёвыя і змешаныя лясы і хмызнякі. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[8]. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[8].

Высушаныя суквецці выкарыстоўваюцца для складання сухіх букетаў[9]. Грубая кармавая трава лугоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
  7. а б Taxon: Calamagrostis epigejos (L.) Roth (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN)
  8. а б Вейник наземный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  9. Гарнизоненко Т. С. Сухоцветы // Справочник современного ландшафтного дизайнера. — Ростов-на-Дону: Феникс, 2005. — 313 с. — (Строительство и дизайн). — ISBN 5-222-06328-3.