Палац Німфенбург
Палацава-паркавы ансамбль | |
Палац Німфенбург | |
---|---|
Schloss Nymphenburg | |
| |
48°09′29″ пн. ш. 11°30′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Мюнхен |
Архітэктурны стыль | Паўднёванямецкае барока |
Архітэктар | Агнасціна Барэлі |
Дата заснавання | 1664 |
Будаўніцтва | 1664—1675 гады |
Статус | Музей |
Матэрыял | Q1311783? |
Сайт | schloesser.bayern.de/deu… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Німфенбург (ням.: Schloss Nymphenburg) знаходзіцца на захадзе Мюнхена ў раёне Нойхаўзен-Німфенбург. Будаўніцтва яго было пачата па загаду курфюрста Фердынанда Марыі архітэктарам Агнасцінп Барэлі ў 1664 годзе і скончана ў 1675 годзе, пасля чаго замак неаднаразова пашыраўся. Першапачаткова палац быў пабудаваны ў стылі барока.
Унутры палаца ўяўляюць цікавасць: Вялікая зала ў стылі ракако, упрыгожаны фрэскамі Цімермана; знакамітая Галерэя прыгажунь з партрэтамі 36 самых прыгожых еўрапейскіх жанчын працы Штылера; Лакавы кабінет з чорнымі і чырвонымі лакіраванымі кітайскімі панэлямі.
Палацавы парк Німфенбург утварае з палацам адзінае цэлае і як адзін з найбуйнейшых каралеўскіх замкаў Еўропы прыцягвае да сябе вялікая колькасць турыстаў.
З замкам Блютэнбург палац аб'ядноўвае паласа прамой бачнасці, якая забяспечвала візуальны кантакт паміж імі. З сярэдзіны XX стагоддзя яна зарасла дрэвамі, але плануецца яе аднаўленне.