Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў (Заполле)
Палацава-паркавы ансамбль | |
Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў | |
---|---|
52°09′00,45″ пн. ш. 26°05′00,16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Заполле |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Заснавальнік | Марыян Стэфан Вандалін Броэль-Плятэр[d] |
Дата заснавання | 1920-я |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000562 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1920-я гады ў в. Заполле Пінскага раёна. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак. Помнік рэспубліканскага значэння.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перад 1930 годам запольскі маёнтак стаў асноўнай рэзідэнцыяй Плятэраў пасля таго, як Пясэчна было раздзелена і распрададзена. У гэты час у Заполлі існаваў стары пейзажны парк, у якім Плятэры пабудавалі новы палац сярод цудоўных ліпавых шпалер і альтанак. Палац меў больш сціплы выгляд, чым папярэдні стары дом у Пясэчне, які быў знішчаны ў Першую сусветную вайну.
Шэраг айчынных даследчыкаў палацава-паркавай архітэктуры Беларусі лічаць, што Запольскі палац паходзіць з канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя. На самай справе Запольскі палац пабудаваны ў 1920-я гады[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Палац мае рысы стыляў барока і класіцызму. Ён уяўляе сабой П-падобны ў плане аднапавярховы драўляны будынак накрыты ламаным вальмавым дахам, на галоўным фасадзе две алькежы. Цэнтральны фасад у сярэдняй частцы вылучаны класічным высокім порцікам на чатырох мураваных калонах тасканскага ордара, над якімі ўзвышаецца трохвугольны шчыт з паўкруглым акенцам. З боку парку палац меў порцік, ідэнтычны франтальнаму, размешчаны па цэнтры фасада.
Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Пакоі ў цэнтральнай частцы (залы і кабінеты) маюць анфіладную планіроўку, бакавыя крылы з жылымі і гаспадарчыя памяшканні — калідорную.
Парк
[правіць | правіць зыходнік]У парку растуць векавыя дубы, клёны, каштаны і іншыя мясцовыя пароды дрэў.
Зноскі
- ↑ Лазука Б. А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 355. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў (Заполле)
- Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў (Заполле) на сайце Radzima.org
- Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў (Заполле) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў (Заполле) на сайце «Архіварта»