Перайсці да зместу

Першая чырвоная пагроза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чырвоная пагроза або першая чырвоная пагроза (англ.: Red Scare) — гэта хваля рэпрэсій супраць анархістаў і радыкальных сацыялістаў у 1919 г. ў ЗША, якія суправаджаліся грамадзянскімі і расавымі хваляваннямі. У некаторых даследаваннях тэрмін «Чырвоная пагроза» звычайна ахоплівае толькі падзеі 1919 г., а ў іншых ёсць тэндэцыя дзяліць гэты перыяд на дзве ўмоўныя хвалі. Хваляванні і рэпрэсіі 1919 г. адносяць да «Першай чырвонай пагрозы», а барацьбу з падазронымі ў сімпатыях да камунізму ў 1940-50-х гг. называюць «Другой чырвонай пагрозай».

Традыцыйна пачатак Чырвонай пагрозы звязваюць з серыяй тэрактаў, якія ажыццявілі анархісты ЗША 29 красавіка 1919 г. Але ўжо да гэтага на федэральным узроўні і ў асобных штатах ЗША былі прыняты законы супраць анархістаў і сацыялістаў, у тым ліку і накіраваныя на абмежаванне колькасці прыхільнікаў «чырвоных» поглядаў у Злучаныя Штаты.

Таксама да гэтага перыяду адносяцца рэйды паліцыі і ФБР летам і ўвосень 1919 г. па пошуку тэрарыстаў і іх пасобнікаў і высылцы падазроных асоб з Амерыкі ў Еўропу, у прыватнасці ў Савецкую Расію. Гэты ж год стаў годам расавых сутыкненняў і нападаў кансерватыўных белых амерыканцаў на чорных, удзельнікаў прафсаюзаў і сацыялістаў. Падчас Чырвонай пагрозы адбылася і буйная забастоўка паліцэйскіх Бостана.

Чырвоная пагроза скончылася ў 1920 г., калі прагнозы кіраўніцтва паліцыі і ФБР аб новых тэрактах і хваляваннях не спраўдзіліся і былі раскрытыкаваны ў прэсе.

New York Evening Telegram
November 1, 1919
(надпісы на карыкатуры «Нью-Ёрк Івнінг Тэлеграм», апублікаванай 1 лістапада 1919 г.: на назе «рабочыя», на прыступках зверху ўніз: «забастоўкі-стачкі; беспарадкі-хваляванні; бальшавізм-забойства; хаос»)

Перадумовы Першай чырвонай пагрозы

[правіць | правіць зыходнік]

У канцы ХІХ-пач. ХХ стст. анархісты ажыццявілі шэраг тэрактаў на тэрыторыі ЗША, сярод якіх найбольш рэзанансным стала забойства 25-га прэзідэнта Ўільяма Мак-Кінлі. Рэакцыяй дзяржавы стала вывучэнне праблемы анархізму і сродкаў барацьбы з ім. У 1917-18 гг. прыймаюцца новыя федэральныя законы аб іміграцыі, якія сярод іншага забараняюць уваход на тэрыторыю ЗША анархістаў і людзей з такімі поглядамі"якія падтрымліваюць ідэі гвалтоўнага змяшчэння ўрада Злучаных Штатаў ці знішчэння ўсіх законаў, альбо асобы, якія не падпарадкоўваюцца якому-небудзь арганізаванаму ўраду, альбо асобы, якія падтрымліваюць ідэю забойства дзяржаўных служачых ці падтрымліваюць або распаўсюджваюць ідэю знішчення маёмасці; людзі, якія з’яўляюцца членамі арганізацый ці нейкім чынам звязаныя з арганізацыямі, якія падтрымліваюць ці распаўсюджваюць ідэі непадпарадкавання ці супраціўлення ўраду, якія падтрымліваюць ці распаўсюджваюць ідэю магчымасці ці неабходнасці насілля супраць дзяржаўных служачых ці іх забойства, пры гэтым гаворка можа быць і пра пэўных дзяжслужачых і пра дзяржслужачых увогуле, як тых што служаць ураду Злучаных Штатаў, так і якога-небудзь іншага ўрада…"[1].

У верасні 1918 г. пачынае працаваць спецыяльная камісія па расследаванню розных відаў антыамерыканскай дзейнасці, якая ўключала шпіянаж на карысць Германіі (вайна з апошняй цягнулася яшчэ да 11 лістапада 1918 г.), бальшавізм і анархізм. Камісіяй кіраваў сенатар Лі Аверман, таму яна ўвайшла ў гісторыю як «Камісія Авермана». Камісія Авермана скончыла сваю работу ў чэрвені 1919 г. Асноўнымі яе прапановамі барацьбы з антыамерыканскай дзейнасцю былі дэпартацыя радыкалаў-імігрантаў, кантроль за абаротам выбуховых рэчываў і выданнямі на замежных мовах у ЗША.

Хроніка асноўных падзей Першай чырвонай пагрозы

[правіць | правіць зыходнік]
Дом генеральнаг пракурора ЗША Палмера, пашкоджаны выбухам бомбы ў 1919 г.
  • 29 красавіка 1919 г. анархісты ЗША разаслалі поштай бомбы некалькім буйным чыноўнікам, кіраўнікам і супрацоўнікам праваахоўных органаў.
  • 1 мая адбыліся дэманстрацыі рабочых у розных гарадах Амерыкі. У Нью-Ёрку, Бостане і Кліўлендзе адбыліся бойкі паміж рабочымі-сацыялістамі з аднаго боку і паліцыяй ці кансерватыўнымі амерыканцамі з арганізацыі «Амерыканскі легіён» з другога боку, у выніку чаго некалькі чалавек загінула.
  • 2 чэрвеня анархісты разаслалі новую партыю бомб чыноўнікам і праваахоўцам. У адказ пракуратура, паліцыя і ФБР праводзяць масавыя арышты анархістаў і тых, каго падазравалі ў сімпатыях да сацыялістычных поглядаў.
  • 1 верасня на Уол Стрыт адбываецца яшчэ адзін буйны тэракт, у якім абвінавачваюць анархістаў і камуністаў[1].
  • 9-12 верасня ў выніку забастоўкі паліцэйскіх Бостана, горад быў ахоплены хваляваннямі, якія атрымалася спыніць толькі сіламі Нацыянальнай гвардыі. Паліцэйскіх-забастоўшчыкаў абвінавачвалі ў сувязі з «чырвонымі».
  • 21 снежня 1919 г. на карабле «Буфард» у Савецкую Расію былі дэпартаваны 249 анархістаў.
  • 1 мая 1920 г. прагнозы кіраўніка ФБР Эдгара Гувера аб плануемых масавых хваляваннях «чырвоных» і спробах апошніх знішчыць урад ЗША не пацвярджаюцца. Гэты дзень лічыцца завяршэннем Першай чырвонай пагрозы.
Карабель Злучаных Штатаў «Буфард». Надпісь: «Савецкі каўчэг. Транспарт арміі Злучаных Штатаў „Буфард“ вязе ў падарунак Леніну і Троцкаму на Каляды 249 чырвоных»
Галоўныя пасажыры «Буфарда»: Эма Голдман, Этэль Бернштэйн, Пётр Бьянкі, Аляксандр Беркман

У кантэксце хваляванняў эпохі Першай чырвонай пагрозы адбыліся расавыя сутыкненні 10 мая — 1 кастрычніка 1919 г. і забастоўкі рабочых, якія адбываліся на працягу ўсяго года з найвышэйшым пікам увосень, па прычыне распаўсюджання абвінавачванняў рабочых, асабліва ўдзельнікаў прафсаюзаў і чорных амерыканцаў ў сацыялістычных поглядах.

Цікавыя факты, звязаныя з Чырвонай пагрозай

[правіць | правіць зыходнік]
  • Высылка анархістаў у Савецкую Расію і распаюсюджанне карыкатур, якія звязвалі паміж сабой бальшавізм і забастоўшчыкаў сведчаць аб неразуменні тагачасных амерыканскіх чыноўнікаў і экспертаў (у тым ліку і з Камісіі Авермана) розніцы паміж анархістамі і бальшавікамі (якія варожа ставіліся адно да аднаго ў Савецкай Расіі) і радыкальнымі сацыялістамі з аднаго боку і рабочымі-забастоўшчыкамі ўвогуле з другога. Кампартыя ЗША была заснавана толькі 31 жніўня 1919 г., калі аб’ядналіся 2 групы камуністаў і масавай падтрымкі ў Злучаных Штатаў ці істотнага ўплыву на падзеі ў ЗША ніколі не мела[2].
  • Масавыя арышты анархістаў і іх прыхільнікаў прывялі да абвінавачванняў паліцыі, пракуратуры і ФБР у парушэнні правоў, гарантаваных Білем аб правах. У выніку, большую частку арыштаваных адпусцілі.
  • Пасля дэпартацыі амерыканскіх анархістаў у Савецкую Расію, у Савецкай Расіі правялі шэраг аналагічных акцый па высылцы дзеячоў культуры, якія выступалі супраць савецкай улады. Гэта падзея увайшла ў гісторыю пад назвай «Філасофскі параход».
  • Тэрмін «Чырвоная пагроза» стаў назвай распаўсюджанай камп’ютарнай гульні.

Зноскі

  1. Gage, Beverly. The Day Wall Street Exploded: A Story of America in its First Age of Terror. New York: Oxford University Press 2009. pp. 160—161
  2. Чырвоная спякота // (Блог Андрэя Берастоўскага)