Плутон (міфалогія)
Плутон | |
---|---|
Статуя Плутона з трохгаловым сабакам Цэрберам (II стагоддзе нашай эры, мармур) |
|
Міфалогія | старажытнарымская рэлігія |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Сатурн |
Браты і сёстры | Веста, Glauca[d], Юпітэр, Нептун, міфалогія, Цэрэра і Юнона |
Жонка | Празерпіна |
У іншых культурах | Аід, Dis Pater[d], Оркус і Aita[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плуто́н (стар.-грэч.: Πλούτων, лац.: Pluto) у старажытнагрэчаскай і рымскай міфалогіі — адно з імёнаў бога падземнага царства і смерці. Пачынаючы з V ст. да н.э. гэта імя дадавалася да больш старажытнага імя Гадэс (Аід, ᾍδης Hā́idēs) і канчаткова выцесніла яго.
Плутон — старэйшы сын Сатурна і Опы. Брат Юпітэра, Нептуна, Цэрэры, Весты і Юноны. Дзядзька і муж багіні Празерпіны[1]. Пасля перамогі над тытанамі і гігантамі браты падзялілі сусвет, і Плутону дасталася ва ўдзел падземнае царства і ўлада над ценямі памерлых. Плутон лічыўся «гасцінным», але няўмольным богам, які ахвотна прымаў усіх у сваё царства, але нікога не адпускаў назад. Шэраг міфаў звязваў Плутона з богам багацця — Плутасам[2]. Вядомы толькі адзін храм, прысвечаны Плутону, які знаходзіўся ў Элідзе. У ахвяру Плутону прыносілі буйную рагатую жывёлу чорнай масці. Плутона адлюстроўвалі з двухзубцам ці жазлом у руцэ, часам з рогам дастатку[3].
У гонар Плутона і Празерпіны ў Рыме святкаваліся Тэрэнцінскія[4] і Таўрыйскія гульні[5].
Старажытнагрэчаская міфалогія
[правіць | правіць зыходнік]Плутон ваяваў з Гераклам, калі той хадзіў здабываць для Эўрысфея пякельнага сабакі Цэрбера. Геракл параніў у плячо Плутона, які мусіў пакінуць сваё царства і адправіцца для вылячэння раны на Алімп да ўрача багоў Пеона. У іншы раз пакінуў Плутон апраметную для выкрадання Персефоны. У Плутона мелася чароўная шапка, якая рабіла таго, хто яе надзеў, нябачным; яе надзявалі Персей, Афіна і Гермес[3].
Старажытнарымская міфалогія
[правіць | правіць зыходнік]У старажытнарымскай міфалогіі Плутон — сын Сатурна і Опы (Крона і Рэі), брат Юпітэра, Юноны, Нептуна, Цэрэры і Весты. Плутон атрымаў у свой удзел замагільны свет і быў прызначаны богам падземных багаццяў. Ён выклікаў ва ўсіх людзях непераадольны жах, таму што ён з’яўляўся на паверхні зямлі толькі для таго, каб выбраць сабе чарговую ахвяру і пацягнуць яе ў сваё змрочнае царства. Плутон правяраў, ці няма на зямлі расколіны, праз якія ў яго цёмнае царства мог бы пракрасціся сонечны прамень і разагнаць панавалую там цемру. У яго была калясніца, якую везлі чатыры чорныя жарабцы.
Аднойчы ён павёз прыгожую багіню раслін, Празерпіну, якую пасадзіў на трон у Гадэсе і зрабіў сваёй царыцай[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пастухов П. И. «Плутон, подземный бог, Прозерпина, его супруга и Протезилай умерший».
- ↑ ВСЭ 1975, с. 54.
- ↑ а б Энциклопедия мифологии.
- ↑ РСКД 1885, Tarentini.
- ↑ РСКД 1885, Taurii ludi.
- ↑ Мифы Древнего Рима 2000.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. 20. Плата — Проб. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — 608 с. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Щукарев, А. Н. Плутон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ἀίδης // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885.
- А. А. Тахо-Годи. Аид, Гадес // Мифы народов мира: Энциклопедия в 2 т. (руск.) / гл. ред. С. А. Токарев. — 2-е изд.. — М.: Советская энциклопедия, 1991—1992. — ISBN 5-85270-069-Х.
- Циркин Ю. Б. Мифы Древнего Рима. — М., 2000. Архівавана 25 студзеня 2012.
- Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 6, 2 і далей
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плутон (міфалогія)
- Плутон . Энциклопедия мифологии. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2013. Праверана 22 жніўня 2013.