Помян (герб)
Выгляд
По́мян (польск.: Pomian, Bawolagłowa, Pierścina (Perstina), Poman, Pomianowicz, Proporczyk) — прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 130 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Асецкія, Багаткі, Брудзеўскія, Грабскія, Макавецкія, Раценскія, Саковічы.
Вядомы з пачатку XIV стагоддзя, у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі ў 1413 годзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Герб уяўляе сабой шчыт, у залатым полі якога змешчана выява чорнай галавы зубра, прабітай наўскос мячом. Над шлемам закаваная ў латы рука, якая трымае аголены меч. [1]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гл. блазон герба Помян у адпаведнасці з Каспрам Нясецкім Архівавана 16 кастрычніка 2017. (бел.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Помян. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).