Пустынкі (Мсціслаўскі раён)
Вёска
Пустынкі
|
Пусты́нкі[1] (трансліт.: Pustynki, руск.: Пустынки) — былая вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ходасаўскага сельсавета.[2]
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска знаходзілася за 10 км на поўнач ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва, 29 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Цэнтральная — Крычаў I.
Рэльеф раўніна-ўзгорысты. Праз вёску цячэ рака Аслянка (прыток ракі Сож).
Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска ўзнікла ў сувязі з заснаваннем тут у 1380 годзе Пустынскага Успенскага манастыра, які з’яўляецца помнікам архітэктуры.
У 1500 годзе сяло ў Мсціслаўскай воласці, уласнасць манастыра. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе ў Мсціслаўскім павеце, 12 двароў, 131 жыхар, млын. У 1850 годзе ў Аслянскай воласці Мсціслаўскага павета, 20 двароў, 124 жыхары.
У XVIII—XIX стагоддзях дзейнічала царква, у 1870 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа. Паводле перапісу 1897 года 36 двароў, 184 жыхары. У манастыры было 5 двароў, 64 жыхары, вадзяны млын, сукнавальня, царкоўнапрыходская школа, 3 мураваныя царквы, 2 капліцы. У 1909 годзе 42 двары, 234 жыхары.
З 17 ліпеня 1924 года ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, размяшчалася ў былым манастыры (у 1926 годзе 80 вучняў). У 1926 годзе 8 двароў, 57 жыхароў. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Колас», які абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска пад акупацыяй Германіі. Пасля вызвалення некаторы час працаваў дзіцячы дом. У 1976 годзе далучана вёска Зялёны Лес. У 1990 годзе 3 гаспадаркі, 4 жыхары, у складзе саўгаса «Мсціслаўскі» (цэнтр — горад Мсціслаў).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1785 год — 12 двароў, 131 жыхар
- 1850 год — 20 двароў, 124 жыхары
- 1897 год — 36 двароў, 184 жыхары (у манастыры 5 двароў, 64 жыхары)
- 1909 год — 42 двары, 234 жыхары
- 1926 год — 8 двароў, 57 жыхароў
- 1990 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхары
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйныя драўляныя сялянскія сядзібы былі пастаўлены ўздоўж мясцовай дарогі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Канстанцінавіч Луцкін (1914—1981) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 240 с.
- ↑ Пустынкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 72-73. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0452-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх