Васіль Канстанцінавіч Луцкін
Васіль Канстанцінавіч Луцкін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Глеб Крывулін (сельск.) Міхаіл Заваротны (прам.) |
||||||
Пераемнік | Віталь Прышчэпчык | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Раман Мачульскі | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Мацюшэўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 красавіка 1914 |
||||||
Смерць |
2 ліпеня 1981 (67 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Васі́ль Канстанці́навіч Луцкін (23 сакавіка (5 красавіка) 1914, в. Пустынкі Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — 2 ліпеня 1981, Магілёў) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Брэсцкага (1959—1964) і Магілёўскага (1964—1974) аблвыканкамаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член УКП(б) з 1940 г.
Скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1934).
Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам у Мсціслаўскім раёне. Вучыўся на курсах у Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна, затым служыў у Лепельскім артылерыйска-мінамётным вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1944 года на рацэ Шчара быў цяжка паранены, стаў інвалідам 2-й групы, дэмабілізаваны.
З верасня 1944 года працаваў дырэктарам Мсціслаўскай школы № 1, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага абкама КП(б)Б.
- 1947—1949 гг. — сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі,
- 1958—1959 гг. — другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі,
- 1959—1963 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета,
- 1963—1964 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Брэсцкага сельскага абласнога Савета,
- 1964—1974 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.
З 1974 года персанальны пенсіянер, жыў у Магілёве.
Член ЦК КПБ (1960—1976), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1975), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 5-га, 7-га і 8-га скліканняў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Тры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За працоўную доблесць»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 красавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Памерлі 2 ліпеня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Асобы
- Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
- Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Члены ЦК КПБ
- Другія сакратары Брэсцкага абкама КП Беларусі
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне