Пішчанка
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Пішчанка[1] (укр.: Піщанка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Былы[2] раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 140 км на поўдзень ад Вінніцы недалёка ад дзяржаўнай мяжы з Малдовай і адміністратыўнай мяжы з Адэскай вобласцю на поўдні Падолля. У мястэчку працуе дом культуры, краязнаўчы музей, кінатэатр. Чыгуначная станцыя Папэлюхы знаходзіцца за 5 км ад пасёлка.