Перайсці да зместу

Рагозніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рагозніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204839049
Рагозніца на карце Беларусі ±
Рагозніца (Беларусь)
Рагозніца
Рагозніца (Брэсцкая вобласць)
Рагозніца

Раго́зніца[1] (трансліт.: Rahoznica, руск.: Рогозница) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўдзень ад Баранавіч, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва 15 жыхароў, 13 гаспадарак (2005).

Паводле перапісу 1897 года ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Лукаўскага сельсавета[2].

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета[3].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.