Рачны манітор
Рачны́ маніто́р — клас вялікіх браніраваных артылерыйскіх караблёў, прызначаных для службы на ўнутраных вадаёмах — рэках і азёрах (у складзе рачных флатылій).
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Рачны манітор быў прызначаны для абстрэлу наземных мэтаў, падтрымкі сухапутных войскаў, падтрымкі дэсантаў, абароны перапраў і для барацьбы з рачнымі караблямі праціўніка. Ён быў узброены гарматамі і кулямётамі. Водазмяшчэнне і памеры рачных манітораў значна вагаліся ў залежнасці ад глыбіні рэк, на якіх яны выкарыстоўваліся – ад 70-100 тон (польскія маніторы, якія выкарыстоўваліся на Прыпяці) праз маніторы 300-500 тон (напрыклад, большасць дунайскіх манітораў), да манітораў агульнай вагой да 1000 тон, якія выкарыстоўваліся на Амуры. Асадка вагалася ад 0,4 м да 1,5 м. Рачныя маніторы, у асноўным, былі ўзброеныя 2-4 гарматамі калібра ад 75 мм да 120 мм, размешчаных у вежавых устаноўках. Мацней былі савецкія амурскія маніторы, узброеныя аж да 8 гарматаў 120 мм або 4 гарматамі 130 мм. Акрамя таго, маніторы мелі мелкакаліберную артылерыю, або зенітныя гарматы і кулямёты. Маніторы былі, у асноўным, злёгку браняваныя, радзей сустракаліся цяжэй браніраваныя адзінкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клас рачных манітораў з'явіўся ў ЗША падчас грамадзянскай вайны, ён пазначаў караблі тыпу «Манітор» (браніраваныя, з нізкім корпусам і маючыя ўзброеныя вежы) памерамі, якія дазвалялі іх выкарыстанне на рэках. Рачныя маніторы выкарыстоўваліся, перш за ўсё, падчас абедзвюх сусветных войнаў, у асноўным на Дунаі (Аўстрыя, Венгрыя, Румынія, Югаславія) і рэках СССР і Кітая. Адзінкі гэтага тыпу выкарыстоўваліся таксама ў 1939 годзе ў Польшчы, у басейне Прыпяці (Рачная Флатылія Ваенна-марскога флоту), а таксама часова на Вісле. Пасля Другой сусветнай вайны гэты клас практычна загас, але падчас вайны ў В'етнаме ўзброеныя сілы ЗША пачалі выкарыстоўваць нядаўна пабудаваныя маніторы ў дэльце Меконга (гэта былі невялікія караблі, памерам з катар). Акрамя таго, рачныя маніторы выкарыстоўваліся пасля вайны і ў далейшым у СССР для патрулявання мяжы з Кітаем. У цяперашні час рачныя маніторы выкарыстоўваюцца ў рачных флатыліях Дуная і Амазонкі: румынскія маніторы тыпу «Mihail Kogălniceanu» і бразільскі манітор «Parnaíba» (U-17).
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Назва (тып) | Краіна Год увода ў эксплуатацыю |
Водазмяшчэнне | Даўжыня / шырыня / асадка | Узбраенне (Колькасць × калібр) | Браніраванне (макс.) | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|
USS «Ozark» | ЗША |
578 т | 54,9 / 15,2 / 1,5 м | 2 × 279 мм, 1 × 254 мм, 3 × 229 мм | вежа 152 мм, барты 63 мм (жалезныя) | дзейнічаў у прытоках Місісіпі[1] |
тып Milwaukee | ЗША 1864 |
1300 т | 69,8 / 17 / 1,8 м | 4 × 279 мм | вежа 203 мм, барты 76 мм (жалезныя) | пабудавана 4 судны, дзейнічалі ў прытоках Місісіпі[1] |
SMS «Leitha» | Аўстра-Венгрыя |
310 т | 50 / 8,1 / 1,1 м | 2 × 150 мм (першапачаткова) | вежа 50 мм, барты 44 мм | блізнюк «Maros», дзейнічалі на Дунаі (першыя аўстрыйскія маніторы)[2] |
SMS «Temes» | Аўстра-Венгрыя |
442 т | 56 / 9,6 / 1,2 м | 2 × 120 мм, 1 × 120 мм гаўбіца, 2 × 37 мм, 1 км | вежа 75 мм, барты 40 мм | блізнюк «Bodrog»; дзейнічалі на Дунаі (пазней румынскі «Ardeal»)[3] |
тып Bratianu | Румынія |
680 / 750 т | 63,5 / 10,3 / 1,8 м | 3 × 120 мм, 2 × 120 мм гаўбіца, 4 × 47 мм (першапачаткова) | вежа 75 мм, барты 70 мм | 4 судны, аўстрыйскай пабудовы, дзейнічалі на Дунаі [4] |
тып Шторм | Расійская імперыя / СССР |
963 /1000 т | 70,9 / 12,8 / 1,4 м | 2 × 152 мм, 4 × 120 мм (першапачаткова) | вежа 76 мм, барты 76 мм | 8 суднаў; дзейнічалі на Амуры[5] |
тып Humber | Вялікабрытанія |
1260 / 1520 т | 81,3 / 14,9 / 1,7 м | 2 × 152 мм, 2 × 120 мм гаўбіца, 4 × 47 мм | вежа 100 мм, барты 75 мм | 3 судны, першапачаткова будаваліся для Бразіліі[6] |
SMS «Sava» | Аўстра-Венгрыя |
600 т | 61 / 10,3 / 1,3 м | 2 × 120 мм, 2 × 120 мм гаўбіца, 2 × 70 мм СПА, 2 × 47 мм | вежа 50 мм, барты 40 мм | блізнюк «Bosna»; дзейнічалі на Дунаі (пазней румынскі «Bucovina»)[7] |
тып Warszawa («gdański») | Польша |
110 / 126 tт | 34,5 (м.п.) / 5,1 / 0,8 m | 3 × 75 мм | вежа і барты 8 мм | 4 судны; дзейнічалі на Прыпяці[8] |
тып Kraków | Польша |
70 / 90 т | 35 / 6 / 0,4 м | 3 × 100 мм | вежа і барты да 8 мм | 2 судны; дзейнічалі на Прыпяці[8] |
тып Жалезнякоў | СССР |
230 /263 т | 51,2 / 8,2 / 0,9 м | 2 × 102 мм, 2 × 45 мм | вежа 30 мм, барты 16 мм | 6 суднаў; дзейнічалі на Дняпры і Дунаі[5] |
«Parnaiba» | Бразілія |
620 /720 т | 55,02 / 10,1 / 1,6 м | 1 × 152 мм, 2 × 87 мм, 2 × 47 мм, 4 × 20 мм | барты 76 мм[9] | у страі (па стану на 2017 год) |
тып Хасан | СССР |
1704 /1900 т | 88,03 / 11,1 / 2,94 м | 6 × 130 мм, 4 × 76 мм СПА, 6 × 45 мм СПА | барты 75 мм | 3 судны; дзейнічалі на ніжнім Амуры і ў Татарскім праліве — найбольшыя рачныя маніторы свету[5] |
Program 5 MON (Манітор) | ЗША |
76 т | 18,4 / 5,3 / 1 м | 1 × 105 мм, 1 × 40 мм, 2 × 20 мм | лёгкая браня + экраны кумулятыўныя | дзейнічалі ў Міконге[10] |
Зноскі
- ↑ а б Angus Konstam, Union River Ironclad 1861-65, New Vanguard no. 56, Osprey Publishing 2002, ISBN 1-84176-444-2, С.42-43
- ↑ G. Pawlik, H. Christ, H. Winkler. Die k.u.k...., С.24
- ↑ G. Pawlik, H. Christ, H. Winkler. Die k.u.k...., С.52
- ↑ С. В. Патянин, М. С. Барабанов. Корабли Второй мировой войны. ВМС Балканских государств и стран Восточного Средиземноморья. Москва, Морская Кампания (№ 3), 2007. С.26-27
- ↑ а б в С.В. Патянин. Корабли Второй мировой войны. ВМФ СССР 1941-1945 гг. — Москва: Коллекция, 2009. — 64 с. — (Морская компания от Балакина и Дашьяна). — 600 экз. С.54-56
- ↑ Robert Gardiner (red.), Conway's All the World's Fighting Ships: 1906-1921, US Naval Institute Press, Annapolis, 1985, ISBN 0-87021-907-3G. С.42
- ↑ G. Pawlik, H. Christ, H. Winkler. Die k.u.k...., C.82
- ↑ а б Jerzy Pertek. Wielkie dni małej floty. Poznań, 1976. С.604
- ↑ С. В. Патянин, М. С. Барабанов, Н. В.Митюков. ВМС стран Латинской Америки и Азии // Корабли Второй мировой войны.. — М.: ООО «Коллекция», 2008. — («Морская кампания»). — 600 экз., С.21
- ↑ Gordon L. Rottman, Vietnam Riverine Craf 1962-75, New Vanguard no. 128, Osprey Publishing 2006, ISBN 1-84176-931-2, С.33-35
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Georg Pawlik, Heinz Christ, Herbert Winkler. Die k.u.k. Donauflottille 1870–1918, Graz, 1989, ISBN 978-3-900310-45-5