Родль і партнёры
«Родль і партнёры» з’яўляецца міжнароднай кансультацыйнай кампаніяй з наступнымі сферамі дзейнасці: аўдыт, падатковыя кансультацыі, юрыдычныя паслугі. Кампанія была створана ў 1977 годзе доктарам Берндам Родалем ў г. Нюрнберзе (Германія). На сённяшні дзень колькасць супрацоўнікаў налічвае каля 3000 чалавек амаль ў 80 філіялах па ўсім свеце, у асноўным у Германіі, Расіі, ва Усходняй Еўропе, у Азіі і ЗША. З 2007 года кампанія «Родль і партнёры» прадстаўлена і ў Беларусі. У офісе кампаніі ў горадзе Мінску працуе каманда з юрыстаў, падатковых кансультантаў і аўдытараў, а таксама дапаможны офіс. Кліентамі прадпрыемства з’яўляюцца ў асноўным вялікія і сярэднія нямецкія кампаніі і міжнародныя канцэрны.
Спіс краін з філіяламі: Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Венгрыя, В’етнам, Германія, Ганконг, Індыя, Інданезія, Італія, Іспанія, Катар, Кітай, Карэя, Латвія, Літва, Малайзія, Малдавія, ААЭ, Польшча, Расія, Румынія, Сінгапур, Славакія, Славенія, ЗША, Тайланд, Турцыя, Украіна, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія
У Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]