Румынская камуністычная партыя
Камуністычная партыя Румыніі | |
---|---|
Partidul Comunist Român | |
Лідар | Нікалае Чаўшэску (да снежня 1989) |
Дата заснавання | 8 мая 1921 года |
Дата роспуску |
22 снежня 1989 года пераемніца - Румынская камуністычная партыя, 2010 |
Штаб-кватэра | Бухарэст |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм-ленінізм, нацыянал-камунізм |
Інтэрнацыянал | Камінтэрн |
Партыйны друк | Скынтэя |
Сайт | npcr.ro |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Румынская камуністычная партыя, або РКП (рум.: Partidul Comunist Român) — румынская камуністычная палітычная партыя, якая з'яўлялася прадаўжальніцай бальшавіцкага крыла Румынскай сацыялістычнай партыі. Першапачаткова ідэалогіяй партыі былі падрыхтоўка камуністычнай рэвалюцыі і адмова ад нацыяналістычнага праекта Вялікая Румынія, пры Чаўшэску ў ёй нарасталі нацыяналістычныя памкненні.
РКП у міжваенны перыяд была невялікай нелегальнай групоўкай, якая знаходзілася пад прамым кантролем Камінтэрна. У 1930-я гады большасць актывістаў знаходзіліся ў зняволенні ці беглі ў СССР.
Камуністычная партыя выйшла на пярэдні план румынскай палітыцы ў жніўні 1944 года, калі камуністы прынялі ўдзел у палацавым перавароце і звяржэнні пра-нацысцкага ўрада Іона Антанеску. З дапамогай савецкіх сіл РКП адправіла караля Міхая I у выгнанне і ўсталявала аднапартыйны рэжым у 1948 годзе, які праіснаваў аж да Румынскай рэвалюцыі 1989 года.
Абвешчана па-за законам 29 снежня 1989 года дэкрэтам Фронту нацыянальнага выратавання.
Пераемніцай «гістарычнай» РКП лічыць сябе Румынская камуністычная партыя, створаная ў 2010 годзе
З'езды РКП
[правіць | правіць зыходнік]Усе з'езды, акрамя III—V, адбыліся ў Бухарэсце.
- I з'езд — 8—12 мая 1921;
- II з'езд — 3—4 кастрычніка 1922;
- III з'езд — верасень 1924;
- IV з'езд — 29 чэрвеня — 2 ліпеня 1928;
- V з'езд — 3—24 снежня 1931;
- VI з'езд — 21—23 лютага 1948;
- VII з'езд — 23—28 снежня 1955;
- VIII з'езд — 20—25 чэрвеня 1960;
- IX з'езд — 19—24 ліпеня 1965;
- X з'езд — 6—12 жніўня 1969;
- XI з'езд — 25—28 лістапада 1974;
- XII з'езд — 1979;
- XIII з'езд — 1984;
- XIV з'езд — 20—24 лістапада 1989.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Румынская камуністычная партыя