Саланое (Жлобінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Саланое
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
1 169 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218864036
Саланое на карце Беларусі ±
Саланое (Жлобінскі раён) (Беларусь)
Саланое (Жлобінскі раён)
Саланое (Жлобінскі раён) (Гомельская вобласць)
Саланое (Жлобінскі раён)

Салано́е[1] (трансліт.: Salanoje, руск.: Солоное) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Добасна. Цэнтр Салонскага сельсавета. Насельніцтва 1169 чал. (2010). Знаходзіцца за 5 км на поўдзень ад горада Жлобін і за 92 км ад Гомеля. Чыгуначная платформа на лініі Жлобін — Калінкавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (2 насыпы, за 1 км на поўдзень ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Пра гэта кажа і знойдзены ў вёсцы ў 1905 годзе кёльнскі дынар, схаваны ў X стагоддзі. Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзяа як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уладанне каталіцкай царквы.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1805 замест струхлелай пабудаваная новая драўляная царква Раства Багародзіцы (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1796 года, рэстаўравалася ў 1823 і 1862 гадах). У 1812 годзе адкрыта плавільня медзі, якая ў 1829 годзе вырабіла 1000 яе пудаў. Паводле рэвізіі 1858 года сяло, уладанне князя Л. М. Галіцына, у Стрэшынскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1881 годзе 2 вадзяныя млыны, хлебазапасны магазін. З 1864 года дзейнічала народнае вучылішча (у 1889 годзе 41 вучань). Паводле перапісу 1897 года знаходзіўся крухмальны завод, 2 вадзяныя млыны, вятрак, валюшня, крама, піцейны дом. У 1908 годзе пры школе працавала бібліятэка, 2494 дзесяціны зямлі. З здачай у эксплуатацыю ў 1915 годзе чыгункі Жлобін — Калінкавічы пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.

З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года і з 8 снежня 1966 года[2] цэнтр Салонскага сельсавета Жлобінскага раёна Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года да 8 снежня 1966 года цэнтр Акцябрскага сельсавета. У 1929 годзе арганізаваны калгас «На варце». У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў створаны знішчальны атрад (27 чалавек). З 1942 года дзейнічала падпольная патрыятычная група (кіраўнік П. С. Дзегцяроў). Акупанты спалілі 175 двароў і забілі 55 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 101 жыхар з вёсак Салонскага сельсавета. У памяць пра загінуўшых у 1957 годзе ў цэнтры вёскі была ўсталявана скульптурная кампазіцыя. У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак птушкааддзялення саўгаса «Жлобін». Цэнтр саўгаса «Жлобінская птушкафабрыка». Працуюць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, крама. У 1993 годзе адкрыты і асвячоны новы храм Раства Багародзіцы.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. Планіроўка складаецца з амаль раўналежных паміж сабой доўгай крывалінейнай і кароткай просталінейнай вуліц, злучаных завулкамі і арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1847 — 50 двароў; 1858 — 64 двары, 387 жыхароў; 1881 — 78 двароў, 516 жыхароў; 1897 — 160 двароў, 1055 жыхароў (паводле перапісу)
  • XX стагоддзе: 1908 — 166 двароў, 1203 жыхары; 1940 — 1278 жыхароў; 1959 — 1090 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 1370 жыхароў
  • XXI стагоддзе: 2001 — 487 двароў, 1464 жыхары[3]; 2004 — 503 гаспадаркі, 1470 жыхароў[4]; 2010 — 1169 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. БелЭн 2002.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]