Свідна (возера)
Свідна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 146,9[1] м |
Даўжыня | 1,45 км |
Шырыня | 0,98 км |
Плошча | 0,97 км² |
Аб’ём | 0,00589 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,05 км |
Найбольшая глыбіня | 11,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 6 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,3 ‰ |
Празрыстасць | 3,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8,43 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Сві́дна[2] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Галбіца. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Дунілавічы.
Плошча паверхні возера 0,97 км². Найбольшая глыбіня 11,6 м. Даўжыня 1,45 км, найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 4,05 км. Аб’ём вады 5,89 млн м³. Плошча вадазбору 8,43 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 4—6 м, разараныя, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, на паўднёвым захадзе сплавінныя, на ўсходзе і захадзе вышынёй 0,5—0,8 м, абразійныя. Пойма шырынёй 10—200 м, забалочаная, парослая хмызняком. Дно да глыбіні 3—5 м пясчанае, ніжэй выслана ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, сцёк у раку Заражанка (Галбіца). Злучана ручаём з возерам Бледнае. Шырыня паласы расліннасці 50— 75 м, пашырана да глыбіні 3—3,5 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-31. Издание 1986 г. Состояние местности на 1983 г. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Свідна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255—256. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Свідна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)