Секс-лялька
Секс-лялька — сексуальная цацка, якая імітуе сексуальнага партнёра. У асноўным лялькі імітуюць жаночае цела, але ёсць і ўзоры, якія імітуюць цела мужчыны або нават жывёлы (авечкі, каровы).
Тыпы лялек
[правіць | правіць зыходнік]Самыя простыя лялькі — надзьмухальныя. Зробленыя яны, звычайна, з вінілу. Падабенства з чалавекам адаленае. У такіх лялек ёсць штучная похва або пеніс.
Больш складаныя лялькі зробленыя з латэксу. У іх праўдападобныя галовы, як у манекенаў, галовы і целы выглядаюць больш праўдападобнымі, чым у надзьмухальных лялек, рукі і ногі больш падобныя да чалавечых. Некаторыя мадэлі могуць напаўняцца цёплай вадой, для стварэння большага эфекту падабенства да чалавечага цела.
Існуюць мадэлі, якія вырабляюць з сілікону. Падабенства да чалавека ў такіх лялек можа быць амаль ідэальным. Часам яны капіруюць рэальных людзей. У такіх лялек ёсць шкілет, зроблены з полівінілхларыду або металу, згінальныя суставы. Такія лялькі могуць прымаць розныя позы для здзяйснення сексуальных актаў. Такія лялькі больш цяжкія за таннейшых надзьмухальных.
Секс-робаты
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2006 года Хенрык Крыстэнсен з Еўрапейскай даследчай сеткі па робататэхніцы заявіў брытанскай Sunday Times, што «людзі будуць займацца сексам з робатамі праз бліжэйшыя пяць гадоў».[1]
Рэагуючы на бягучую распрацоўку «секс-робатаў» або «секс-ботаў», у верасні 2015 года Кэтлін Рычардсан з Універсітэта Дэ Манфорта і Эрык Білінг з Універсітэта Скаўдэ стварылі кампанію супраць секс-робатаў, заклікаючы забараніць стварэнне антрапаморфных секс-робатаў[2][3]. Яны сцвярджаюць, што ўвядзенне такіх прылад было б сацыяльна шкодным і прыніжальным для жанчын і дзяцей.[4]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Habershon, Ed; Woods, Richard (2006-06-18). "No sex please, robot, just clean the floor — Times Online". The Times. London. Архівавана з арыгінала 17 мая 2008. Праверана 2010-05-23.
- ↑ Campaign launched against 'harmful' sex robots . CNBC (15 верасня 2015).
- ↑ Justin Wm. Moyer. Having sex with robots is really, really bad, Campaign Against Sex Robots says . Washington Post (15 верасня 2015).
- ↑ "Intelligent machines: Call for a ban on robots designed as sex toys". BBC News. 14 September 2015.