Снежная гармата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Снежная гармата
Снежная гармата страляе

Cнежная гармата — прылада для вытворчасці штучнага снегу. Пры працы гармата дробна распыляе ваду, якая затым замярзае, ператвараючыся ў снег. Змёрзлыя кроплі вады атрымліваюцца пры распыленні вады адмысловымі фарсункамі ў вольную паветраную прастору, якая мае адмоўную тэмпературу (ад −1,5 градусаў Цэльсія). Снежныя гарматы часта выкарыстоўваюцца на гарналыжных курортах, дапаўняючы або замяняючы натуральны снежны полаг і дазваляючы падоўжыць гарналыжны сезон.

Асаблівасці штучнага снегу[правіць | правіць зыходнік]

Аматарамі горных лыж лічыцца, што штучны снег саступае па сваіх характарыстыках натуральнаму. Гэта адбываецца таму, што натуральны снег складаецца з сняжынак, а штучны — з не заўсёды цалкам замёрзлых кропель вады, у выніку чаго і шчыльнасць, і вільготнасць снежнага покрыва значна вышэй. Штучны снег ляжыць даўжэй натуральнага, тым самым аказваючы ўплыў на глебу, расліннасць і гідралагічны рэжым паверхні. Наступствы выкарыстання хімічных рэчываў або мікраарганізмаў пры яго вытворчасці, з мэтай больш эфектыўнага замярзання кропель, дапушчальнае ў шэрагу краін, на сёння вывучаны слаба.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]