Старабабыльскі сельсавет
Выгляд
Старабабыльскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Багушэўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Старабабылле |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Старабабы́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Багушэўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Старабабылле.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старабабылле. 11 чэрвеня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Старабабылле. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асінаўскага сельсавета[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.