Обальскі сельсавет (Сенненскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Обальскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Обаль
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

О́бальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Обаль.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Будскі сельсавет у складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Буда. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сенненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забараўе, сельсавет перайменаваны ў Забараўскі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Сенненскага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Застадольскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Кругляны, Марцінаўка, Ходараўка і Цеплякі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Канстантова[2]. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Обаль, сельсавет перайменаваны ў Обальскі[3]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Машканскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў: вёскі Вуглы, Дубаўцы, Замошша, Кадукова, Казлы, Канстантова, Карчэўшчына, Кругляны, Марцінаўка, Масяйкі, Обаль, Раманаўка, Рудкоўшчына, Слабада, Станькі, Стрыгі, Ходараўка, Цеплякі, Чудня і Ярошкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.