Стайкаўскі сельсавет (Аршанскі раён)
Стайкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Аршанскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Стайкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Ста́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Стайкі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
17 ліпеня 1924 года ў Аршанскай акрузе быў утвораны Багушэўскі раён, у складзе якога 20 жніўня 1924 года ўтвораны Каменскі сельсавет. У верасні 1926 года сельсавет быў перайменаваны ў Стайкаўскі. У сувязі з частковым перафармаваннем Багушэўскі раён ліквідаваны 8 ліпеня 1931 года, сельсавет далучаны да Аршанскага раёна. Па пастанове ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 года Багушэўскі раён адноўлены. З 20 студзеня 1960 года, пасля скасавання Багушэўскага раёна, сельсавет канчаткова ўвайшоў у склад Аршанскага раёна[1].
8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, вёскі Чарняўскія, Сармацк, Слабада перададзены Клюкаўскаму сельсавету і 11 сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Світанак-Орша» Межаўскаму сельсавету[2].